Вопрос репортеру. Как помочь лебедю?

13:00 / 16.12.2013
У рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” патэлефанаваў жыхар нашага раёна. Мужчына паведаміў, што на вадасховішчы ў цэнтры горада Астравец плавае лебедзь з пашкоджаным крылом, і пацікавіўся, ці можна куды-небудзь прыстроіць гэтую птушку, таму што без умяшання чалавека яна, відавочна, загіне.

За дапамогай мы звярнуліся да спецыяліста па прыродаахоўных пытаннях грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Вольгі Лукшчыц. І вось што яна нам паведаміла:
– Часам здараецца, што лебедзі застаюцца зімаваць на радзіме, – і адносна бесклапотна пераносяць зімовыя марозы дзякуючы таму, што людзі падкормліваюць птушак хлебам. Зразумела, што птушка з параненым крылом не можа лятаць, і з прыходам моцных маразоў яна, хутчэй за ўсё, замерзне. У такіх выпадках самі жыхары могуць перанесці птушку на вадаём, які не замярзае зімой, або звярнуцца за дапамогай да спецыялістаў “Аховы птушак Бацькаўшчыны”.
Што тычыцца канкрэтна гэтай сітуацыі, то праз тыдзень або два мы будзем у вашым рэгіёне па пытаннях нераставання кумжы і зможам праверыць гэтую інфармацыю.
Калі яна пацвердзіцца, то паранены лебедзь будзе перавезены пад Мінск на незамярзаючы зімой вадаём.


Алена ЮРКОЙЦЬ.


фото с сайта http// картинки. сс