На территории Островецкого района проводится комплекс профилактических мероприятий "Пристегнись!"

15:00 / 11.12.2013
З пачатку года ў Гродзенскай вобласці зарэгістравана 412 дарожна-транспартных здарэнняў (за аналагічны перыяд мінулага года – 482), у выніку якіх 75 чалавек загінулі і 438 атрымалі раненні. Па-ранейшаму высокім застаецца ўзровень аварыйнасці па віне вадзіцеляў. У гэтым годзе па вобласці зафіксавана 144 сутыкненні, 56 перакульванняў і 28 наездаў на перашкоды. У выніку 39 чалавек загінулі і 285 атрымалі раненні.

Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, які дазваляе значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з’яўляецца выкарыстоўванне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіляў рамянёў бяспекі, у тым ліку і пасажырамі, якія знаходзяцца на задніх сядзеннях транспарту. Аднак практыка сведчыць, што толькі каля 60% вадзіцеляў і пасажыраў свядома выкарыстоўваюць рамяні бяспекі.
У той жа час падлічана, што прымяненне рамянёў бяспекі дапамагае пазбегнуць сумных вынікаў у 75 выпадках са 100, а пры перакульванні – у 91.
Пункт 9.5 Правіл дарожнага руху абавязвае чалавека за рулём “быць прышпіленым і не перавозіць пасажыраў з не прышпіленымі рамянямі бяспекі…” За гэтае парушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджвання ці штрафу да адной базавай велічыні (130 тысяч рублёў). Асноўнымі прычынамі ігнаравання гэтага абавязку грамадзяне называюць сваю забыўчывасць, неабходнасць у горадзе часта пакідаць салон аўтамабіля. І толькі нямногія задумваюцца над вынікамі...
Бяспечныя адносіны да жыцця ўласнага і пасажыраў кожны раз прыводзяць да сумных вынікаў. Існуе шмат прыкладаў, калі дзеці, не прышпіленыя рамянём, атрымлівалі цяжкія траўмы.


У сувязі з гэтым з 9 па 16 снежня на тэрыторыі Астравецкага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў “Прышпіліся!”


Спадзяёмся, што гэта дапаможа не дапусціць гібель людзей на дарозе і прымусіць грамадзян яшчэ раз задумацца над тым, да якіх вынікаў можа прывесці іх абыякавасць.


-----------------------------
У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.


Фота з сайта mogilev.by.