У Астравецкім раёне фура пайшла пад лёд

14:20 / 24.02.2012

На працягу некалькіх дзён фура “Сканія” знаходзілася пад лёдам Віліі.


Здарэнне адбылося раніцай 20 лютага. Грузавы аўтамабіль ехаў праз Міхалішкі ў накірунку Полацка. Пад’язджаючы да моста праз раку Вілія, на ўчастку дарогі з закругленнем улева вадзіцель, напэўна, не ўлічыў дарожныя ўмовы, не справіўся з кіраваннем, і фура ў выніку з’ехала ў правы кювет, а дакладней – на лёд рэчкі. Праз некалькі хвілін яна апынулася ў вадзе. На шчасце, вадзіцель паспеў своечасова пакінуць аўтамабіль і не пацярпеў.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.
Фота Андрэя ПАМЕЦЬКІ.