Как «тунеядец» стал ремесленником
Як бы мы ні хацелі трымаць руку на пульсе перамен, атрымліваецца гэта не заўсёды і не ў кожнага. У такіх выпадках могуць дапамагчы знаёмыя, сябры або спецыяльныя службы.
Так, знайсці сабе працу – афіцыйна і па душы – астраўчаніну Андрэю Яўсееву дапамог сябар і раённая камісія на садзейнічанні занятасці насельніцтва.
–Ва ўзросце, калі табе пад шэсцьдзясят, знайсці работу складана, – гаворыць мужчына. – Тэлефануеш па аб’явах “Патрабуюцца”, а там пытаюць: “Колькі вам гадоў?”, абяцаюць патэлефанаваць пазней – і на гэтым усё заканчваецца. А працаваць жа трэба!
Сябар параіў звярнуцца ў камісію па садзейнічанні занятасці, а там падказалі, што я магу аформіцца рамеснікам. “Сталяркай” займацца я люблю, для сябе і сяброў рабіў драўляныя сталы, зэдлікі, кошыкі… Аказваецца, цяпер хобі можа стаць не толькі крыніцай заробку, але і пацвердзіць стаць афіцыйным месцам парцы, нават калі ты працуеш дома.
У падатковай інспекцыі мне растлумачылі, што гэта афіцыйная работа, хоць я і не буду афармляцца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка: з гэтым шмат клопатаў, не “дарос” я пакуль да гэтага. Прынцып работы просты: напісаў заяву, што працую, – заплаціў падатак, няма заказаў – нічога не плачу.
З нецярпеннем чакаю вясны, калі пачнецца сезон заказаў. Драўляная мэбля заўсёды была ў модзе.