Як не разбіцца на горцы – падказвае траўматолаг
08:50 / 21.01.2019
Падчас прыёму траўміраваных дзяцей часта высвятляецца, што былі яны на горцы без нагляду дарослых, а ў некаторых выпадках бацькі нават не ведалі, дзе бавіць вольны час іх дзіця.
Любыя прыстасаванні для катання – санкі, лядзянкі, цюбінгі – бяспечныя, калі быць уважлівым і ведаць, як імі карыстацца. Перад тым як уручыць сыну або дачцэ санкі, праверце, ці няма на іх завостраных вуглоў, штыроў або абламаных дошчачак. Купілі дзіцяці лыжы – перад кожным «выгулам» праверце на іх мацаванне абутку. Катанню на цюбінгу таксама трэба вучыцца: як сесці, як «руліць»…
Да слова, да зімовых траўм можна аднесці і абмаражэнні, ад якіх часцей за ўсё пакутуюць дзеці. Абмарозіцца можна не толькі пры мінусавых тэмпературах, але і пры +3-4, асабліва калі ў дзяцей прамоклі рукавіцы і абутак. Час іх знаходжання на вуліцы таксама трэба абмяжоўваць: гадзіну пагулялі – паўгадзінкі пагрэліся дома.
РАІМ
*Адказна аднясіцеся да любога спуску на любым відзе «транспарту».
*Выбірайце спадзістыя горкі.
*Апранайце аб’ёмнае адзенне – да прыкладу, камбінезон.
* Абутак павінен быць зручным, высокім, цёплым, з тоўстай падэшвай і тугой шнуроўкай.
* Галаўны ўбор засцеражэ галаву ад магчымых удараў.
* Не астаўляйце дзяцей на горках без дагляду, вучыце іх пазбягаць бяспекі і бачыць перашкоды.
* Падстрахоўвайце дзяцей на ніжэйшай кропцы спуску, зарання правярайце адсутнасць там камянёў, слупоў або вадаёма.
25 чалавек звярнулася за дапамогай у раённую паліклініку з траўмамі рознай ступені цяжкасці, якія яны атрымалі падчас катання з горкі. Зафіксаваны 2 выпадкі пералому ў дзяцей вялікіх галёначных касцей.