Платим за газ по летнему тарифу

12:31 / 23.04.2019

Ацяпляльны сезон закончыўся – за газ астраўчане пачалі плаціць па летніх тарыфах.

Пераход на летні тарыф аплаты за прыродны газ адбываецца на падставе рашэння райвыканкама, згодна з якім ацяпляльны сезон у 2019 годзе закончыўся 18 красавіка.

– Тэрміны пераходу на летні тарыф кожны год змяняюцца і залежаць ад сярэднясутачнай тэмпературы паветра, – напомніў начальнік Астравецкага раёна газазабеспячэння Юрый Шоць. – Пры аплаце за красавік карыстальнікі прыроднага газу, у дамах якіх устаноўлены газавыя катлы, павінны падаваць два паказанні: першая лічба – на канец ацяпляльнага сезона – 18 красавіка, другая – на канец красавіка. Да слова, пры аплаце ў АРІПе (рускае ЕРИП. – Заўв.аўт.) усплываюць два радкі-падказкі, куды трэба ўнесці лічбы, калі чалавек аплочвае на пошце, яму самому трэба памятаць пра неабходнасць уносіць два паказанні – паштовы работнік гэта не адсочвае.


ДАВЕДКА

Тарыф на газ для дамоў з газавым ацяпленнем: у зімні перыяд – 0,1143 руб. за метр кубічны, у летні – 0,4114 руб. за метр кубічны.

Текст: