Дабрачынны ранішнік стаў сапраўдным святам для дзяцей Астравеччыны

08:14 / 07.01.2018
7382
6

Новы год і Ражаство – той час, калі мары ўвасабляюцца ў рэчаіснасць. А якому дзіцяці не хочацца дапамагчы галоўнаму зімоваму чараўніку Дзеду Марозу і яго ўнучцы Снягурачцы запаліць ёлку? Такая магчымасць напярэдадні святаў выпала хлопчыкам і дзяўчынкам са шматдзетных, прыёмных сем’яў, выдатнікам вучобы, пераможцам конкурсаў і тым, хто напрыканцы мінулага тыдня завітаў у ККЗ «Астравец» на раённы дабрачынны ранішнік.

IMG_9324.jpgIMG_9411.jpg

Па традыцыі штогадовую акцыю падтрымалі Астравецкія раённыя выканаўчы камітэт і Савет дэпутатаў, грамадскія арганізацыі «Белая Русь»,  «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі фонд міру», БРСМ, аддзел адукацыі, спорту і турызму. Да дабрачыннай ініцыятывы сёлета далучыліся АСБ «Беларусбанк», ДЛГУ «Астравецкі лясгас» пагранічная камендатура «Гудагай».

Сертыфікаты на набыццё гульнявога, рэабілітацыйнага, аздараўленчага, вучэбна-развіваючага абсталявання атрымалі сацыяльна-педагагічны цэнтр, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і Дом сямейнага тыпу. 

Раённае навагодняе свята адкрыла старшыня Савета дэпутатаў Ірына Эдуардаўна Тальчук, якая, віншуючы ўсіх з Новым годам, падкрэсліла, што дзеці – галоўнае ў жыцці кожнага з нас. Намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла адзначыў, што акцыя «Нашы дзеці», якая праходзіць па ўсёй краіне, дазволіла не толькі хлопчыкам і дзяўчынкам, але і іх бацькам па-сапраўднаму адчуць навагоднія святы. Да віншаванняў прадстаўнікоў улады далучыліся кіраўнікі грамадскіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў.

IMG_9338.jpg

А потым дзяцей чакала сапраўдная навагодняя казка, дзе галоўныя героі Розачка і Цвятан з дапамогай выхаванцаў Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія да свята падрыхтавалі цудоўныя танцавальныя і вакальныя нумары, змагаліся за навагоднія ліхтарыкі са злой Вярбенай, а дапамагалі ім у гэтым іншыя казачныя героі. Урэшце ёлка заззяла рознакаляровымі агнямі і на свята завіталі Дзед Мароз са Снягуркай.

Дзеці ў навагодніх касцюмах чыталі белабародаму чараўніку вершы, спявалі песні, фатаграфаваліся на памяць і атрымлівалі падарункі. 

IMG_9330.jpg

IMG_9328.jpgIMG_9348.jpgIMG_9321.jpgIMG_9360.jpgIMG_9356.jpgIMG_9423.jpgIMG_9407.jpgIMG_9405.jpgIMG_9392.jpgIMG_9383.jpgIMG_9347.jpg

Текст: Алена Гануліч
Фото: Алена Гануліч
Комментарии
0
Гость
Как всегда, Центру творчества детей и молодежи большой респект! Они подарили детям настоящую сказку! СПАСИБО!
Имя Цитировать 0
0
Гость
Такие костюмы интересные! Убранство сцены замечательное!
Имя Цитировать 0
0
Гость
А при чем центр творчества? ДШИ спасибо
Имя Цитировать 0
0
Mariyan
Так держать!
Имя Цитировать 0
0
Гость
Цитата
Гость пишет:
А при чем центр творчества? ДШИ спасибо
Это все представление Центр творчества детей и молодежи делал, а не ДШИ !!!
Имя Цитировать 0
1
Олег
Специально нашёл в интернете, какой структуре подчиняется центр творчества детей и молодёжи, а какой ДШИ. Теперь всё понятно: культура спихнула или передала образованию свои "дела". Бедное образование и это наши учителя могут или должны мочь, может, им стоит в культуру перейти, чтоб ей рейтинг поднять?
Имя Цитировать 1
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений