Названы победители фотоконкурса #ВЕЛОЦТДИМ, приуроченного ко Всемирному дню без автомобиля

11:21 / 26.09.2019

Напярэдадні Сусветнага дня без аўтамабіля Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі запрасіў прыхільнікаў язды на веласіпедзе падзяліцца здымкамі, якія б дэманстравалі гэта захапленне, у сацыяльных сетках. Аўтары самых крэатыўных фота атрымалі дыпломы і падарункі.

Акцыю #ВЕЛАЦТДІМ арганізатары запусцілі ў суполках «ВКантакце» і «Інстаграм» на цэлы тыдзень – каб у кожнага жадаючага быў час зрабіць фотасесію са сваім жалезным сябрам.

– Нам даслалі 37 здымкаў, пяць з іх – сямейныя, – расказвае намеснік дырэктара Астравецкага ЦТДіМ Вольга Сцефановіч. – На пераважнай большасці здымкаў былі юныя велааматары, і выбіраць сярод гэтых фота было вельмі цяжка – самі ж ведаеце: дзеці заўсёды ўпрыгожваюць любую карцінку. Разам з тым прыемна бачыць, што такі актыўны лад жыцця спрыяе не толькі ўмацаванню здароўя маленькіх ўдзельнікаў, а яшчэ і выхоўвае экалагічную культуру.

Такі фотаконкурс у цэнтры планіруюць зрабіць традыцыйным. А яшчэ прадугледзець у ім намінацыі – сярод якіх будзе абавязковай сямейнае велазахапленне, і для кожнай распрацаваць асобныя крытэрыі ацэнкі. У гэты ж раз адзіным крытэрыем, па якому выбіралі лепшыя фотаздымкі, стала прапаганда язды на веласіпедзе.

Па рашэнню журы самыя цікавыя сюжэт атрымаўся ў сям’і Афоніных – яны занялі першае месца. На другім – здымкі сям’і Бернюкевіч і творчы калектыў Спондаўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы. Трэцяе месца падзялілі сям’я Алексеявец, Дар’я Міхайлоўская і Эвеліна Сінкевіч.

Конкурснае фота сямі Афоніных 1 месца.jpg

Конкурснае фота сям'і Афоніных, 1 месца


Конкурснае фота сямяі Бернюкевіч 2 месца.jpg

Конкурснае фота сям'і Бернюкевіч, 2 месца


Конкурснае фота вучняў Спондаўскага НПК 2 месца.jpg

Конкурснае фота вучняў Спондаўскага НПК, 2 месца


Конкурснае фота сямі Алексеявец 3 месца.jpg

Конкурснае фотя сям'і Алексеявец, 3 месца


Конкурснае фота Дарі Міхайлоўскай 3 месца.jpg

Конкурснае фота Дар'і Махайлоўскай, 3 месца


Конкурснае фота Эвеліны Сінкевіч 3 месца.jpg

Конкурснае фота Эвеліны Сінкевіч, 3 месца

Акрамя падарункаў – кубкі з лагатыпам акцыі, зарадныя прыстасаванні для мабільных тэлефонаў, флікеры і дыпломы – пераможцаў і прызёраў чакала размова за кубкам гарбаты. Удзельнікі расказвалі, як рабілі здымкі, хто быў іх натхняльнікам, дзяліліся ўражаннямі.

2.jpg

Падарунак пераможцу ВЕЛАЦТДІМ


Узнагароджанне Эвеліны Сінкевіч.jpg

Узнагароджанне Эвеліны Сінкевіч


Марына Бурак са сваімі вучнямі Валерыяй Ліпніцкай, Аксанай Паўлоўскай і Артурам Лукашэвічам са Спондаўскага д/с-СШ:

3.jpg

Удзельнікі конкурсу са Спондаўскага НПК

– На электронную пошту школы прыйшло запрашэнне паўдзельнічаць у фотаконкурсе – і мы адразу сталі прадумваць сюжэт здымка. Зрабілі фота, адправілі – і вось такая прыемная навіна: мы адны з пераможцаў.

Міхайлоўская Святлана, маці Дар’і:

– Дашына настаўніца па вакалу Анастасія Ляховіч патэлефанавала мне і прапанавала паўдзельнічаць у гэтым конкурсе – ідэя спадабалася, ды і нічога складанага ва ўмовах не было. І мы з дзецьмі ўзялі веласіпеды і паехалі фатаграфавацца. Не ведаю, хто больш шчаслівы, што мы выігралі – сын з дачкой ці я. (Смяецца.)

Дая Міхайлоўская.jpg

Дар'я Міхайлоўская

Віялета Алексеявец:

– Наша сям’я любіць актыўны адпачынак: у Астраўцы, праўда, дзеці часцей катаюцца на самакатах, а вось калі едзем у вёску да бацькоў – там усе перасаджваемся на веласіпеды. Убачыла «ВКантакце», што праводзіцца такі конкурс, – і адразу адправіліся рабіць фота. Калі дасылала фота, не спадзявалася, што мой здымак адзначаць – прыемна. А яшчэ і чаяпіцце для нас зрабілі!

Назар Афонін:

Назар Афонін расказвае пра велазахапленні сямі.jpg

Назар Афонін расказвае пра велазахапленні сям'і

– Мы з мамай, татам і сястрой часта едзім на велапрагулкі па раёне – нам гэта вельмі падабаецца. І фотаздымкаў з такіх паездак у нас шмат – заставалася толькі адасласць на конкурс.


ГІСТАРЫЧНАЯ ДАВЕДКА

Сусветны дзень без аўтамабіля адзначаецца 22 верасня. У гэты дзень прапаноўваецца адмовіцца ад транспартных сродкаў, якія працуюць на паліве. З 1973 года падобныя дні пачалі праводзіць у некаторых гарадах свету. А з 2000 года мерапрыемтвы набылі міравы маштаб. Наша краіна далучылася да суственай акцыі ў 2008 годзе.


ЦІКАВА

У Мінску ўжо некалькі гадоў запар 22 верасня вадзіцелі аўто могуць бясплатна праехаць у грамадскім транспарце – толькі замест квітка ці жэтона яны прад’яўляюць вадзіцельскае пасведчанне і тэхпашпарт на машыну.

Текст:
Фото: Рыты Дрэма і з архіва ЦТДіМ