Школьныя лясніцтвы былі ў Астраўцы і ў 90-ыя гады

09:32 / 21.08.2019
761
Гляджу на гэты здымак са свайго школьнага дзяцінства – і ўспа­мінаю Астравецкую СШ № 1 і нашу настаўніцу біялогіі Кацярыну Мікалаеўну Філатаву. Дзякуючы ёй, у нашай школе існавала школьнае лясніцтва, мы праводзілі назіранні за прыродай, а двое з маіх аднакласнікаў, калі не памыляюся, Валерый Стэх і Віталь Ваейкаў, нават ездзілі на заняткі ў Мінск у Малую лясную акадэмію. Я вучыўся ў іншым профільным класе – матэматычным, у Тамары Уладзіміраўны Бяляевай, – але добра помню цікавыя і пазнавальныя ўрокі Кацярыны Мікалаеўны. Дарэчы, у нас тады было тры адзінаццатыя класы: «звычайны», матэматычны і біялагічны, ініцыятарам стварэння якога была Кацярына Мікалаеўна Філатава. Так што не трэба думаць, што Астравец да пачатку будаўніцтва Беларускай АЭС быў глухім і закінутым пасёлкам.

2.jpg


3.jpg


На здымку, які быў зроблены прыкладна ў 1991-м ці 1992-м годзе ў двары СШ № 1, мае сябры са школьнага лясніцтва: стаяць (злева направа) Валя Самусь, Іра Ткачова, Лена Свіла, Андрэй Ханевіч, Лена Грынчук, Лена Лукша, Таня Міхалкоўская, сядзяць (злева направа) Сяргей Падневіч, Ігар Івашкевіч, Ігар Мураўскі, Андрэй Жугалёў.

0.jpg



Андрэй Самусь, г. Мінск




Ад рэдакцыі:

На здымку, які даслаў наш чытач з Мін­ска астраўчанін Андрэй Самусь, няма самой Кацярыны Мікалаеўны Філата­вай, Заслужанага настаўніка Беларускай ССР, пра ўрокі якой ён успамінае з вялікай цеплынёй і ўдзячнасцю. Таму мы папрасілі гэтыя здымкі ў яе сына, урача цэнтральнай раённай бальніцы Алега Уладленавіча.

На здымку з сямейнага архіва Філатавых пачынаючая настаўніца біялогіі Кацярына Мікалаеўна тады яшчэ адзінай Астравецкай школы ў сённяшнім скверы, тады яшчэ проста на сенажаці (1962 год).

1.jpg


1.jpg

Филатова фото оборот001.jpg

Оборот Фото

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений