Каб дарогі былі роўнымі і гладкімі

11:09 / 01.11.2010
10593

Усё пазнаецца ў параўнанні. Дык вось, у гэтым годзе, вяртаючыся з падарожжа з краіны-суседкі, я зрабіла для сябе выснову, да якой прыйшлі, напэўна, усе, хто пабываў у краінах былога Савецкага саюза: ехаць па беларускіх дарогах – адно задавальненне. І хоць работы нашым дарожнікам яшчэ – хоць гаць гаці, але ж паступова адной бядой з дзвюх расійскіх у нас дакладна становіцца менш.
А за тым, каб дарогі ў нашым раёне былі роўнымі і гладкімі, сочыць дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 159, працаўнікі якога адзначалі сваё прафесійнае свята 31 кастрычніка.



Займаецца ДРБУ-159 утрыманнем, будаўніцтвам і рамонтам дарог мясцовага значэння, рамонтам рэспубліканскіх дарог, добраўпарадкаваннем аграгарадкоў і населеных пунктаў. Да слова, ДРБУ-159 абслугоўвае 700 кіламетраў дарог у раёне.
– У гэтым годзе наша арганізацыя прымала ўдзел у добраўпарадкаванні аграгарадкоў Рымдзюны і Страчанка. Мы былі актыўна задзейнічаны на “Дажынках-2010” у Лідзе. Правялі рамонт аўтадарогі ад Гервят да вёсцы Гіры. Займаліся будаўніцтвам інфраструктуры будучай АЭС – у прыватнасці, піянернай базы, аўтамабільнай дарогі Газа – АЭС – Астравец. Яшчэ адной знакавай падзеяй года стала адкрыццё на асфальтабетонным заводзе непадалёк ад вёсцы Ізабеліна новай устаноўкі па выпуску асфальту фірмы “Лінтэкс” магутнасцю 160 тон асфальту ў гадзіну – гэта новыя аб’ёмы і лепшая якасць прадукцыі. Правялі газіфікацыю самога завода. Вялікае значэнне надаецца абнаўленню парка тэхнікі – набылі бульдозер, пагрузчык, бо купить фронтальный погрузчик зараз не праблема, бітумавоз. А ў бліжэйшых планах – адвод кар’ераў і ўстаноўка на іх перапрацоўчай тэхнікі для забеспячэння сябе і будаўнікоў пяском, – пра справы падначаленай арганізацыі нам коратка расказаў начальнік ДРБУ-159 Дзмітрый Пятровіч Куліна.
А яшчэ ДРБУ-159 – гэта сучасны адміністрацыйны будынак, утульныя кабінеты, добраўпарадкаваныя бытоўкі, дагледжаная тэрыторыя. Тут створаны ўсе ўмовы для работнікаў, увага надаецца і прафесійнаму ўдасканаленню кадраў.
Кіраўніцтва прадпрыемства зацікаўлівае работнікаў не толькі добрымі ўмовамі працы, але і дастойнай зарплатай – за дзевяць месяцаў бягучага года яе сярэдні памер склаў 1 080 000 рублёў.
Дарэчы, працуе ў дарожным рамонтна-будаўнічым ўпраўленні 128 чалавек. Усе яны — прафесіяналы, якія добрасумленна выконваюць свае абавязкі і забяспечваюць нас роўнымі дарогамі.
– Напярэдадні прафесійнага свята асабліва хацелася б адзначыць Ганаровага дарожніка Валянціна Іосіфавіча Кумішчу, вадзіцеляў Генрыха Генрыхавіча Шурпіцкага, Івана Мар’янавіча Пукшту, Анатолія Рышардавіча Апанасовіча, трактарыстаў Уладзіміра Рышардавіча Сянькевіча, Генрыха Генрыхавіча Лукашэвіча, машыніста асфальтаўкладчыка Валерыя Іванавіча Пашкевіча, бульдазерыста Ігара Канстанцінавіча Баратынскага, машыністаў экскаватара Мечыслава Станіслававіча Базюка і Франца Казіміравіча Бернатовіча, машыніста пагрузчыка Аляксандра Іванавіча Фалевіча, Станіслава Іванавіча Сцефановіча, аператара асфальтабетоннай устаноўкі Ігара Мікалаевіча Андронава. У сувязі з прафесійным святам хацелася б выказаць удзячнасць за надзейную працу ўсім ветэранам і работнікам прадпрыемства і пажадаць ім моцнага здароўя, міру ў сем’ях і каб іх жыццёвая дарога была заўсёды гладкай, — такімі словамі закончыў сваё перадсвяточнае інтэрв’ю Дзмітрый Пятровіч Куліна.


Вольга ШОЎКУН.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений