Аўтапарк абнавіў сваю тэхніку

10:59 / 01.11.2010

Напэўна, людзі, якія маюць уласныя аўтамабілі, не адчуваюць вялікай патрэбы ў паслугах аўтапарка. Але для тых, у каго няма чатырохколавага сябра, – гэта ўжо жыццёва важная неабходнасць. Кожны дзень па 14 прыгарадных і 5 міжгародніх маршрутах курсіруюць аўтобусы аўтобуснага парка №4 — і дапамагаюць нам хутка і за параўнальна невялікія грошы дабрацца да сваёй работы, у камандзіроўку, да родных і блізкіх.
А яшчэ аўтобусны парк прадастаўляе паслугі па перавозцы грузаў, якія не заўсёды можна перавезці на ўласным аўто, па рамонту легкавога транспарту, паслугі стаянкі, аказвае транспартныя паслугі ўсім аб’ектам гаспадарання ў раёне і за яго межамі.
Карацей кажучы, работы хапае. Але спыняцца на дасягнутым ніхто не збіраецца. Ды і працуюць тут усе пад дэвізам: “Рухацца толькі наперад”.


У гэтым годзе за кошт інвестыцый аўтобусны парк №4 набыў 7 адзінак грузавой тэхнікі, 5 аўтобусаў сярэдняй змяшчальнасці і 1 аўтобус МАЗ-152 павышанай змяшчальнасці і камфорту. Дарэчы, пра гэты аўтобус тут марылі даўно, і вось нарэшце – збылося. І цяпер з’явілася магчымасць працаваць па розных заказах, абслугоўваць турыстычныя маршруты Астравецкага ФСК, турыстычных фірм Смаргоні і Маладзечна. Ды і самі работнікі аўтапарка сёлета ажыццявілі некалькі падарожжаў па Беларусі – пабывалі на лініі Сталіна, наведалі Белавежскую пушчу, батанічны сад у Мінску, Нацыянальную бібліятэку. А ўвогуле ў аўтапарку працуе 25 аўтобусаў і 17 грузавых машын, досыць цiкавы таксама грузоперевозки Тула.
Акрамя таго, інвестыцыі дазволілі павялічыць у 1,5 раза выручку ад аказваемых паслуг і стварыць 20 новых працоўных месцаў. Адпаведна павялічылася на 150 працэнтаў прадукцыйнасць працы і на 140 працэнтаў — сярэдняя зарплата.
Павялічыўся аб’ём пасажырскіх перавозак за кошт дастаўкі работнікаў будаўнічых арганізацый. Хаця ў гэтым годзе ўпор рабіўся на грузаперавозкі. Асноўнымі заказчыкамі тут з’яўляюцца Гроднапрамбуд і дарожныя арганізацыі вобласці, якія заняты на будаўніцтве інфраструктуры будучай АЭС. Былі задзейнічаны аўтамабілі аўтапарка на перавозцы сельгаспрадукцыі. Зараз тры адзінкі тэхнікі працуюць у Мастоўскім раёне, а дзве машыны дапамагаюць мясцовым гаспадаркам па перавозцы цукровых буракоў.
Добрая праца і адпаведныя вынікі немагчымы без зладжанай працы работнікаў прадпрыемства. Напярэдадні прафесійнага свята былі адзначаны лепшыя работнікі. Ганаровыя граматы ААТ “Гроднааблаўтатранс” атрымалі вадзіцелі Генадзій Браніслававіч Алёкса, Часлаў Юльянавіч Тапуць, Іосіф Іосіфавіч Пілецкі, ганаровую грамату райвыканкама ўручылі вадзіцелю грузавой калоны Анатолію Іванавічу Шыцю, падзячнае пісьмо – вадзіцелю аўтобуса Васілію Васільевічу Сокалу. Міністэрства транспарту і камунікацый узнагародзіла знакам “За працу без аварый” вадзіцеляў Франца Альфонсавіча Раткевіча і Івана Рыгоравіча Масейку. А абласны Савет дэпутатаў уручыў грамату начальніку гаража Аляксандру Аляксеевічу Галавешкіну. Граматы ад дырэктара аўтапарка №4 атрымалі вадзіцелі Андрэй Фёдаравіч Сільвановіч і Генадзій Станіслававіч Філіповіч.


Вольга ШОЎКУН.