Как проходит зимовка на молочно-товарном комплексе "Германишки"

10:28 / 21.01.2017
зимовка ГерманишкиЯк бы мы ні наракалі на сіноптыкаў, у апошні час яны, як правіла, не памыляюцца з прадказаннем надвор’я: слупок тэрмометра з тыдзень устойліва трымаўся на адзнацы 20 градусаў ніжэй за нуль, а пасля  краіну накрылі шчодрыя снегапады. Людзі хуталіся ў футры, ратаваліся ад завей і маразоў у цёплых кватэрах і дамах. І канешне, не забываліся пра тых, “каго прыручылі”…

Даведацца, як зімуе жывёла на комплексах і фермах, мы аправіліся на МТК “Германішкі” ДП “Гудагай”.

зимовка Германишки1

зимовка Германишки2На вуліцы мінус пяць.  У камп’ютарнай малочнага блока я здымаю паліто і шалік. Пакуль распранаюся, начальнік МТК “Германішкі” Галіна Аляксандраўна Карвэцкая ўводзіць у курс спраў.

– Лічыцца, што сучасныя малочна-таварныя комплексы не прыстасаваны да нізкіх тэмператур, – аднак маразы мы перажылі спакойна: своечасова ўцяплілі кароўнікі, трымалі шчыльна закрытымі дзверы, – расказвае Галіна Аляксандраўна.   Сістэма гноевыдалення ў гэтыя дні працавала без збояў, у паілкі паступала цёплая вада, а каровы своечасова атрымлівалі корм – словам, нічога ў рабоце комплексу  не змянілася.

Аператар машыннага даення Алена Георгіеўна Ельяшэвіч Аператар машыннага даення Алена Георгіеўна Ельяшэвіч


Незалежна ад тэмпературы, на кармавы стол рагуль некалькі разоў на дзень трапляе спецыяльны камбікорм, які ўтрымлівае шэраг энергетычных дабавак.

– Па запрашэнні дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства “Гудагай” Эдуарда Іванавіча Садоўскага на комплекс прыязджаў спецыяліст з кампаніі “Алнікор”, якая спецыялізуецца на прадуктах новага пакалення ветэрынарнага і заатэхнічнага прызначэння. Ён распрацаваў рацыён, які суадносіцца з надоямі, для кожнай групы кароў, – працягвае Галіна Аляксандраўна. – Напрыклад, першацёлкі дадаткова атрымліваюць порцыю шроту.

МТК “Германішкі” – комплекс з закрытым цыклам: тут знаходзяцца малочныя рагулі, што называецца, сваёй гадоўлі. Дойны статак складае 610 кароў, а ўсяго на комплексе ўтрымліваецца 1 420 галоў буйной рагатай жывёлы.

На дойцы Ірына Эдвардаўна Свіла На дойцы Ірына Эдвардаўна Свіла


Разам з начальнікам комплексу перамяшчаемся з камп’ютарнай у даільную залу, дзе адначасова дояцца 36 кароў. Увішныя аператары машыннага даення Ірына Эдвардаўна Свіла і Алена Георгіеўна Ельяшэвіч – усяго на комплексе працуюць чатыры даяркі, па дзве ў змену – хутка і спрытна, літаральна за некалькі секунд падрыхтоўваюць вымя і падключаюць даільны апарат. Каровы, прывучаныя да штодзённай працэдуры, спакойна жуюць жуйку.

Цікаўлюся ў даярак: ці паўплы-валі маразы на іх работу і ў цэлым на надоі?

– Маразы для нас – не перашкода! Нават не адчулі холаду. Мерзне той, хто не працуе, – усміхаюцца жанчыны. – Нам няма калі мерзнуць: на комплексе практыкуюцца тры дойкі; два разы доім толькі кароў перад запускам.

Усё малако, таварнасць якога складае 93 працэнты, пастаўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы выключна гатункам “экстра”.

– На комплексе ўсе “хварэюць” за якасць малака – пачынаючы ад даярак і заканчваючы  падгоншчыкамі, – расказвае начальнік МТК “Германішкі”. – Зараз вельмі жорсткія патрабаванні да малака: яно правяраецца не толькі на тлустасць, але і на ўтрыманне антыбіётыкаў і саматычных клетак. Каб палепшыць якасць прадукцыі, мы набылі спецыяльную ўстаноўку, якая прымацоўваецца да даільнага абсталявання. З яе дапамогай малочныя трубы апрацоўваюцца растворам воцатнай кіслаты – ніводзін мікроб не перажыве такую “чыстку”.

Цялятніца Ніна Васільеўна Паршутовіч Цялятніца Ніна Васільеўна Паршутовіч


МТК “Германішкі” ўжо некалькі гадоў запар трымаецца ў лідарах раённай малочнай вытворчасці. За 2016 год кожная карова ў сярэднім дала 9 500 тоны малака, а валавы надой перавысіў 5,7 мільёнаў кілаграмаў.

– На комплексе 9 груп, падзеленых па лактацыі. Хворыя каровы дояцца асобна, – да размовы далучаецца памочнік начальніка комплексу Яніна Баляславаўна Рзун. – Асаблівы гонар – дзве групы кароў, якія даюць больш за 30 кілаграмаў малака ў суткі. Таксама ў нас ёсць дзесяць “рэкардсменак”, сутачны надой у якіх складае больш за 40 кілаграмаў.   Летам такіх высокапрадукцыйных рагуль было дваццаць пяць.

Шпацыруем далей па кароўніку. Варта адзначыць, што тэмпература тут камфортная.

– Сёлета, якраз перад маразамі, мы пайшлі на невялікі эксперымент: ляжанкі засыпалі сухім жоўтым пяском, –  расказвае начальнік комплексу Галіна Аляксандраўна Карвэцкая. – Як бачыце, каровы адчуваюць сябе больш утульна.

Памочнік начальніка комплексу Яніна Баляславаўна Рзун   працуе ў “Германішках”  трыццаць гадоў Памочнік начальніка комплексу Яніна Баляславаўна Рзун
працуе ў “Германішках” трыццаць гадоў


За сартаванне груп, камп’ютарны ўлік дадзеных фізіялагічнага стану, прадуктыўнасці, ацёлаў на комплексе адказвае заатэхнік-селекцыянер Ірына Аляксандраўна Кузьміцкая, якая нядаўна выйшла на працу з адпачынку па доглядзе за дзіцем. Спецыялісту дапамагаюць парадамі старэйшыя і больш вопытныя калегі.

Ветэрынарны ўрач-гінеколаг Анатоль Генрыхавіч Сільвановіч не толькі пільна сочыць за фізіялагічным станам рагуль і дапамагае ім справіцца з рознымі “болькамі”, але і адказвае за штучнае асемяненне.

– Здавалася б,  усе малочныя комплексы падобныя адзін да аднаго, але толькі наш стала “прапісаўся” ў лідарах, – па дарозе ў цялятнік разважае Галіна Аляксандраўна. Я бачу толькі адну прычыну гэтага: згуртаваны і працавіты калектыў. Кожны імкнецца сумленна выканаць свае працоўныя абавязкі, а не проста адбыць дзень. Работа працаўнікоў залежыць адзін ад другога. Нехта не парупіцца – і адразу адбываецца збой ва ўсёй сістэме.

Цялятніца Таццяна Іванаўна Высоцкая даглядае за “малышамі” Цялятніца Таццяна Іванаўна Высоцкая даглядае за “малышамі”


 

Начальнік МТК “Германішкі” Галіна Аляксандраўна Карвэцкая Начальнік МТК “Германішкі” Галіна Аляксандраўна Карвэцкая


 

Заатэхнік-селекцыянер  Ірына Аляксандраўна Кузьміцкая Заатэхнік-селекцыянер Ірына Аляксандраўна Кузьміцкая


У цялятніку камфортная для малышоў тэмпература падтрымліваецца з дапамогай дзвюх спецыяльных цеплавых пушак.

Нядаўна на МТК “Германішкі” з’явілася яшчэ адно ноу-хау: спецыяльны камбінезон, які сагравае нованароджанае цяля. Дарэчы, пярэстай цялушцы, якую цялятніцы апранулі ў новую адзежыну, яна, відаць, спадабалася…

…Вопыт зімне-стойлавага ўтрымання жывёлы на МТК “Германішкі” паказаў, што трэба баяцца не маразоў, а гультайства. Калі працаўнікі рупяцца, то і малочныя прагнозы атрымліваюцца толькі з тлустым плюсам.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.