На ферме в Маркунах работа отлажена и выверена

11:03 / 12.11.2016
1643
1
%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%ba%d1%83%d0%bd%d1%8b-%d1%84%d0%b5%d1%80%d0%bc%d0%b0Мінула амаль пяць гадоў, калі ў новы, пабудаваны, што называецца “з нуля” малочна-таварны комплекс “Маркуны” прыбыла першая партыя цялушак і гэтую “малочную фабрыку” ўзначаліла Святлана Іосіфаўна Кісель.

Давялося намучыцца працаўнікам і начальніку комплексу: пакуль статак прывучылі да даільнай залы, сфарміравалі групы… А зараз на комплексе ўсё адладжана і выверана на практыцы.

Данута Станіславаўна Бараноўская, аператар машыннага даення Данута Станіславаўна Бараноўская, аператар машыннага даення


 

Аператар машыннага даення Тарэса Казіміраўна Мужыла старанна апрацоўвае абсталяванне пасля дойкі Аператар машыннага даення Тарэса Казіміраўна Мужыла
старанна апрацоўвае абсталяванне пасля дойкі


– Спачатку вельмі цяжка было. Заставаліся на комплексе да 2-3 гадзін ночы, – расказвае начальнік МТК “Маркуны” Святлана Іосіфаўна Кісель. – А зараз і рагулі змяніліся: былі маленькія – сталі вялікія.

Надоі – адна карова на МТК “Маркуны” за дзень дае ў сярэднім 14,3 кілаграмы малака, якое пастаўляецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы выключна вышэйшым гатункам, – у многім вызначаюць кармы.

На кармавыя сталы трапляе здробненая спецыяльным агрэгатам “Гаспадар” сумесь. Адна карова за суткі атрымлівае 25 кілаграмаў сіласу, 15 сенажу, 1 сена, а яшчэ шрот і іншыя дабаўкі.

Міхаіл Міхайлавіч Другаль – адзін з вопытнейшых ветэрынараў- гінеколагаў СВК “Міхалішкі” Міхаіл Міхайлавіч Другаль – адзін з вопытнейшых ветэрынараў-
гінеколагаў СВК “Міхалішкі”


%d0%bc%d0%b0%d1%80%d0%ba%d1%83%d0%bd%d1%8b-%d1%84%d0%b5%d1%80%d0%bc%d0%b04

 

Жывёлавод Павел Уладзіміравіч Салагуб Жывёлавод Павел Уладзіміравіч Салагуб


 

Жывёлавод Лілія Іванаўна Шыш Жывёлавод Лілія Іванаўна Шыш


– Кароў пачынаем карміць з 6 гадзін раніцы. Кормараздатчык “Гаспадар” на групу “выдае” каля 800 кілаграмаў сумесі, расказвае Святлана Іосіфаўна. – А патаку, каб прывабіць жывёлу да кармавога стала, раздаём уручную.

Высокапрадукцыйныя каровы, якія даюць 20 і больш кілаграмаў малака ў суткі, дадаткова атрымліваюць канцэнтраты і кармавыя дабаўкі.

– Каровы падзелены на 10 груп – у залежнасці ад прадуктыўнасці. Адзін раз на тыдзень сартуюцца групы, аднак гэта можа працягвацца не адзін дзень, – расказвае заатэхнік-селекцыянер Святлана Іванаўна Сташко і пільна ўглядаецца ў статак. – Галоўнае – своечасова выявіць кароў у ахвоце. Гэтым займаюся і я, і жывёлаводы, і падгоншчыкі, і начальнік комплексу.

Аператар машыннага даення Валянціна Зянонаўна Шаліпава на раздоі Аператар машыннага даення Валянціна Зянонаўна Шаліпава на раздоі


На МТК “Маркуны” дзейнічае непарушны закон: пятніца а не серада ці субота! дзень запуску кароў.

Раз у месяц на комплекс прыязджаюць спецыялісты Астравецкай племстанцыі, якія рэктальна абследуюць кароў з дапамогай мабільнага ўльтрагукавога сканера. Неаспрэчны плюс такой дыягностыкі ў тым, што яна дазваляе ўстанавіць сцельнасць каровы, а таксама “бачыць” гінекалагічныя праблемы і захворванні.

– Каровы целяцца кожны дзень, – расказвае Святлана Іосіфаўна, – Усё фіксуецца ў дакументах: цяляці прысвойваецца нумар, яно атрымлівае рэспондэр, а ў вушка ўводзіцца спецыяльная бірка. У адрозненне ад комплексаў з закрытым цыклам, мы гадуем цялушак, пакуль яны не набяруць вагу 370 кілаграмаў, а пасля пераводзім на ферму “Маркуны”. Пасля расцёлу карова тыдзень знаходзіцца на раздоі, а затым, калі не ўзнікае праблем, размяркоўваецца ў групу ў залежнасці ад надою.

Ганна Яўгенаўна Алёхна працуе на раздоі Ганна Яўгенаўна Алёхна працуе на раздоі


 

Заатэхнік-селекцыянер Святлана Іванаўна Сташко пільна назірае за каровамі, каб вызначыць, якая з іх прыйшла ў ”ахвоту” Заатэхнік-селекцыянер Святлана Іванаўна Сташко пільна
назірае за каровамі, каб вызначыць, якая з іх прыйшла ў ”ахвоту”


Важным складнікам надояў з’яўляецца прафілактыка і своечасовае выяўленне мастытаў – за гэта на комплексе адказвае ветэрынарны фельчар Тарэса Яраславаўна Вайцяховіч.

– Два разы на месяц робім аналіз, які з дапамогай спецыяльнага раствору выяўляе субклінічны мас-тыт, –  расказвае Тарэса Яраславаўна. – Хворых кароў аб’ядноўваем у асобную групу і лечым. На комплексе зараз 37 хворых на мастыт кароў – 25 з іх лечым, а астатнія знаходзяцца на “вытрымцы”. Трэба, каб рагуля была здаровая, а ў малако не трапілі антыбіётыкі.

На комплексе ёсць і свая міні-лабараторыя, дзе малако даследуецца на тлустасць, бялок, утрыманне саматычных клетак і антыбіётыкаў.

– Мінус вялікіх комплексаў у тым, што каровы не могуць выходзіць на прагулку, – адзначыла першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Віктараўна Умрыхіна. – Дзякуючы намаганням старшыні СВК “Міхалішкі” Аляксандру Іванавічу Чаплінскаму на МТК “Маркуны” зроб-лены выгул для статка. Плануецца, што каровы будуць выходзіць на прагулку і зімой – для прафілактыкі захворванняў капытоў і паляпшэння рэпрадукцыйнасці статка.

Профіль ветфельчара Тарэсы Яраславаўны Вайцяховіч – масціты Профіль ветфельчара Тарэсы Яраславаўны Вайцяховіч – масціты


 

Загадчыца МТК “Маркуны” Святлана Іосіфаўна Кісель ведае комплекс як свае пяць пальцаў Загадчыца МТК “Маркуны” Святлана Іосіфаўна Кісель
ведае комплекс як свае пяць пальцаў


Апошні прыпынак на малочнай “фабрыцы” – цялятнік. Па дарозе жывёлавод Лілія Іванаўна Шыш – яна, дарэчы, як і аператары машыннага даення МТК “Маркуны” Леакадзія Іванаўна Боўша, Данута Станіславаўна Бараноўская і Альбіна Мечыславаўна Ляшчэўская, у верасні атрымала ўзнагароду ад Астравецкага райкама прафсаюза работнікаў АПК – завочна знаёміць са сваімі гада-ванцамі:

– Зімой не толькі чалавек мерзне, але і жывёла. Відаць, прыродай закладзена, што яна становіцца больш касматай і апранаецца ў “шубу”.

У цялятніку нас цікаўна, хоць і пужліва, сустракаюць 427 цялят рознага ўзросту, з якіх 134 пояцца даведзеным з дапамогай спецыяльнага агрэгата да патрэбнай кандыцыі цёплым і пастэрызаваным малаком. Кожны пярэсты малыш мае індывідуальнае вядзерца.

Начальнік комплексу на развітанне адзначыла, што Лілія Іванаўна хоць і на пенсіі, але працуе за траіх – шчыра і сумленна…

Дадам, што гэтак жа плённа на МТК “Маркуны” працуюць усе – даяркі, заатэхнікі, ветурачы, ды і сама начальніца малочнай фабрыкі, якая за пяць гадоў існавання комплексу вывучыла яго і работу сваіх падначаленых як свае пяць пальцаў… А часу на маркоту ў “маркунцаў” дакладна няма…

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.


 
Текст: Алёна Ганулич
Комментарии
0
Гость
SPASIBO ZA TRUD !!!
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений