Островецкий фермер Чеслав Лобачевский рассказывает о своём новом увлечении
15:21 / 07.09.2016

Аднак Часлаў Станіслававіч Лабачэўскі не з тых, хто спыняецца на дасягнутым. Тры гады назад яго фермерская гаспадарка змяніла профіль: яблыні саступілі першынства абляпісе.
Мы завіталі ва ўладанні Часлава Станіслававіча, каб пазнаёміцца са “знаёмай незнаёмкай” – абляпіхай і даведацца, як яна прыжылася ў фермерскай гаспадарцы “Світанак-Л”.
У тым, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць, упэўнілася і я падчас наведвання ўладанняў Часлава Станіслававіча. Гаспадар не толькі паказаў матачна-чаран-ковы абляпіхавы сад, але цікава і даступна распавёў пра гэтую не да канца ацэненую нашым грамадствам культуру.
– У прамысловых маштабах абляпіха да гэтага часу не культывавалася не толькі ў нашым раёне, але і ў Беларусі. У нашай краіне гэтую культуру вырошчваюць толькі ў Гродзенскім раёне на плошчы 4 гектары, – расказвае Часлаў Станіслававіч. – Увогуле абляпіха – унікальная расліна не толькі з-за сваіх лекавых уласцівасцей, але і таму, што можна выкарыстоўваць усе яе часткі: ягады, лісце, кару, карэнне.

Нядаўна гаспадар фермерскай гаспадаркі “Світанак-Л” вярнуўся з еўразійскай канфе-рэнцыі, дзе ўступіў у сусветную і еўрапейскую асацыяцыі абляпіха-водаў. Акрамя гэтага, Часлаў Станіслававіч штурмуе прасторы ўсюдыіснага інтэрнэту ў пошуках патрэбнай інфармацыі…

– Вясной мы зразалі чаранкі і высаджвалі іх, – расказвае Часлаў Станісла-вавіч, адначасова паказваючы, як гэта робіцца. – Аднак пры веснавой высадцы не змаглі дабіцца добрай прыжываемасці. Таму паспрабавалі размнажаць абляпіху з дапамогай цяплічнага зялёнага чаранкавання. І справа пайшла!
У вялікай цяпліцы “грэюцца” чаранкі абляпіхі ў так званых касетах. Электронны датчык фіксуе тэмпературу паветра і глебы. На кантролі разумнага абсталявання таксама вільготнасць: у вызначаны час чаранкам падаецца спецыяльны туман.
Пры такім спосабе чаранкавання расліны высаджваюцца ў грунт толькі вясной, а зімой яны “спяць” у спецыяльным сховішчы, дзе тэмпература паветра не перавышае нуля градусаў.


Мы папрасілі Часлава Станіслававіча адказаць на пяць пытанняў аб галоўным:
1. Фермерская гаспадарка «Світанак-Л» адзіная ў Беларусі спецыялізуецца на вытворчасці чаранкоў абляпіхі. Наколькі мне вядома, вы яшчэ плануеце адкрыць невялікі перапрацоўчы цэх. Усё ж абля-піхаводства для вас – гэта праца, хобі, аддушына ці прыбытковы праект?
– Любая дзейнасць чалавека павінна быць падпарадкавана руху наперад. Няўрымслівасць, цікавасць да ўсяго – мае асноўныя рысы характару. Шукаць новае, тым больш карыснае, – удвая цікавей. Не разумею людзей, якія выйшлі на пенсію і ўвесь свой вольны час “сцерагуць” канапу і тэлевізар.
Абляпіха “запусціла” новы віток у маім жыцці – гэта не толькі новыя веды, але і цяжкія і “доўгія” грошы, не такія хуткія, якія можна атрымаць на ягадніках ці яблынях. Калі вырашыў заняцца абляпіхаводствам, добра ўсведамляў ступень рызыкі: вынікі тут бачны толькі праз 5-6 гадоў – у адрозненне, скажам, ад раслінаводства, дзе ўсё вырашаецца за адзін сезон.
2. Чым падкупіла вас гэтая расліна?
Найперш – сваімі гаючымі ўласцівасцямі. Абляпіхавы алей добра загойвае раны, пашкоджанні слізістых і скуры. Ягады ўтрым-ліваюць ледзь не ўсю перыядычную сістэму карысных мікраэлементаў і вітамінаў. Вучонымі даказана: сератанін – так званы “гармон шчасця” – таксама прысутнічае ў абляпісе. Пра яе лекавыя ўласцівасці ведалі яшчэ ў старажытнай Грэцыі, калі падчас доўгіх і знясільваючых паходаў ёю лячылі воінаў і коней.
Нядаўна ўдзельнічаў у міжна-роднай канферэнцыі абляпіха-водаў, якая праходзіла ў Вільнюсе. Перад намі выступаў індыйскі дакладчык – на выгляд гадоў пяцідзесяці. Пасля я даведаўся, што насамрэч гэтаму чалавеку далёка за 80…
Адным словам, абляпіха – унікальная расліна!
3. Чаго баіцца абляпіха?
– Самы сур’ёзны і небяспечны для яе вораг – абляпіхавая муха. Можна, канешне, змагацца з ёй хімічным спосабам, але я не прыхільнік такога метаду. Апрацаваныя хіміяй чаранкі ніхто не возьме, таму што абляпіха апрыёры – экалагічна чысты прадукт, які выкарыстоўваецца ў фармакалогіі, касметалогіі і іншых галінах. Лепшая барацьба з хваробамі і шкоднікамі – прафілактыка.
4. Ці плануеце вы пера-прафіліраваць сваю гас-падарку і адмовіцца ад яблыняводства?
– Лічу, што пладаводства – інтэлектуальная галіна раслінаводства. Тут трэба не толькі адчуваць расліну, але і пралічваць наперад кожнае дзеянне. Не хочацца забягаць наперад, але ў бліжэйшых планах: закласці матачныя сады маліны і ажыны. Магчыма, сур’ёзна займуся яшчэ і садовымі суніцамі.
5. З якімі цяжкасцямі вы сутыкнуліся падчас рэалізацыі сваёй рызыкоўнай задумы – заняцца вытворчасцю чаранкоў абляпіхі?
– Цяжкасць толькі адна – старэю. (Усміхаецца). Многія зараз наракаюць на крызіс, жаляцца на эканоміку… А я лічу: працуе той, хто хоча працаваць, а ўсё астатняе – пустыя апраўданні свайго гультайства.
Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.