Островецкий лесхоз завершил заготовку берёзового сока

17:00 / 16.05.2013
Астравецкім лясгасам завершана нарыхтоўка бярозавага соку прамысловым спосабам. У ёй прынялі ўдзел 9 лясніцтваў.

За вясенні перыяд прададзена 213,4 тоны соку прадпрыемствам рэспублікі: “АВС”, “Мінскі завод безалкагольных напояў”, “Савушкін прадукт”, “Гродзенскі кансервавы камбінат”. Насельніцтва набыло 8,6 тоны.
Па выніках нарыхтоўкі соку на першае месца вый- шла Катлоўскае лясніцтва, брыгада якога сабрала 66 тон соку. Падольская брыгада нарыхтавала 28,2 тоны. На рахунку Палушскага і Спондаўскага лясніцтваў – па 26,6 тон соку.
Са слоў інжынера па пабочным карыстанні лесам Алега Паўлавіча Мялешкі, прыбытак ад рэалізацыі бярозавіку склаў 137 мільёнаў рублёў.
У гэтым годзе кожны жадаючы мог набыць “жывы напой” па месцы жыхарства.


----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.


Фота з сайта happy-giraffe.ru.