Охотхозяйство - одно из перспективных направлений работы Островецкого лесхоза

09:00 / 12.03.2013

ЗВЯРЫНЫ "ПЕРАПІС"


Міністэрствам лясной гаспадаркі сумесна з эколагамі на тэрыторыі Астравецкага раёна вядзецца падрыхтоўка да ўліку зімніх капытных жывёл.

У мерапрыемствах па падліку колькасці пагалоўя прыняў ўдзел 21 спецыяліст.
У сувязі з тым, што ў гэтым годзе глыбокае снежнае покрыва, а даўжыня некаторых маршрутаў складае ад 8 да 12 кіламетраў, адлегласці праходзілі па двое. У першы дзень сляды заціраюцца, а на другі дзень спецыялісты іх падлічваюць і выяўляюць свежыя. Дакладная колькасць асобін асноўных відаў паляўнічай фаўны дазволіць планаваць ліміты адстрэлу – а гэта значыць, паляўнічая гаспадарка па-ранейшаму застанецца адным з перспектыўных напрамкаў работы лясгаса.

ДАХОДНЫЯ ТУРЫ


У гэтым годзе Астравецкі лясгас прыняў 2 паляўнічыя туры з Расіі.

Дзякуючы замежным гасцям, аматарам палявання, лясная гаспадарка раёна зарабіла 3380 еўра, а госці вярнуліся дахаты з багатымі трафеямі і добрым настроем – і гэта самае галоўнае.

----------------------
Алена ГАНУЛІЧ.


Фота з сайта lenta.ru.