Як беларусу дапамагае «аўстрыйка»

08:56 / 22.08.2019
617

Колазварот вясковага жыцця не мяняецца вякамі: на змену масаваму жніву заступіла пасяўная. Самая нецярплівая ў гэтым сэнсе культура – рапс. Прамарудзіш з аптымальнымі тэрмінамі сяўбы крыжакветкавага – страціш ураджай. Пра гэта добра ведаюць хлебаробы КСУП “Гудагай”, якія па стане на 21 жніўня план сяўбы рапсу выканалі на 47%.

Летась пад рапс гудагайцы адвялі 450 гектараў, які даў на круг 35 цэнтнераў. Сёлета плошча вырошчвання крыжакветкавага павялічыцца на 150 гектараў.

1.jpg

– Плануем адкрыць уласны цэх па перапрацоўцы рапсу. Масла будзем прадаваць, а жмых пойдзе на корм жывёле, – расказала галоўны эканаміст КСУП “Гудагай” Ірына Юцкевіч. – Патрэбнае абсталяванне ўжо закуплена. На тэрыторыі механічных майстэрняў у Палушах капітальна рамантуюцца былыя склады, дзе яно будзе ўстаноўлена.

Не толькі пад рапс, але і пад сяўбу збожжавых у гаспадарцы актыўна рыхтуецца глеба: заворваецца, культывуецца, узбагачаецца пажыўнымі рэчывамі… Толькі на гатовыя прыняць насенне ўчасткі выходзяць пасяўныя агрэгаты.

Напачатку тыдня насенне рапсу прыгортвалі ў глебу дзве сеялкі, адна з якіх вытворчасці аўстрыйскай фірмы “Pottinger”, нядаўні набытак гаспадаркі. Новую тэхніку даверылі аднаму з самых вопытных сейбітаў Вацлаву Кандратовічу.

– Мінулай вясной гэты пасяўны агрэгат праходзіў тэсціроўку. На ім я без паломак і асаблівых праблем засеяў каля 500 гектараў, таму кіраўніцтва гаспадаркі вырашыла яго набыць, – расказвае Вацлаў Кандратовіч. – У “Амазоніі”, на якой працаваў на сяўбе ў мінулыя гады, актыўная фрэза, тут – дыскавая: камяні не страшныя. Але адзін мінус у “аўстрыйкі” усё ж такі ёсць: на вільготных і забалочаных участках на ёй не папрацуеш – колы падымаюць глебу.

На ворыве ў КСУП “Гудагай” першы сезон працуе механізатар Уладзімір Жук. Сюды малады чалавек крыху менш за год перайшоў з КСУП “Прыгранічны” Ашмянскага раёна.

– На трактары “Беларус-3022” за дзень заворваю ў сярэднім 15 гектараў, – расказвае хлебароб. – На зямлі працаваць люблю – маё гэта.

IMG_5658.jpg

Уладзімір Жук, араты


У дзень майго прыезду на поле каля вёскі Кеждуны мінеральныя ўгнаенні ўносіў Зыгмунд Лукашэвіч, якога неаднойчы прызнавалі лепшым касаром вобласці.

IMG_5694.jpg

Зыгмунд Лукашэвіч на РУМе ўносіць у глебу ўгнаенні


У народзе кажуць: сыты працаўнік – добры працаўнік. Больш за трыццаць гадоў абеды ў КСУП “Гудагай” у поле хлебаробам прывозіць Іван Грамбоўскі.

IMG_5699.jpg

Іван Грамбоўскі корміць хлебаробаў

– За мной замацаваны вытворчы ўчастак №2: тэрыторыя ад Лошы да станцыі Гудагай, – расказвае мужчына. – Харчаванне механізатарам ў нашай гаспадарцы развозяць тры машыны. Імкнуся даставіць абеды гарачымі. Мы стараемся, хлопцы працуюць – ураджай залежыць ад кожнага з нас.


Лічба

2 200 гектараў складзе сёлета азімы клін у КСУП “Гудагай”. 800 гектараў будзе адведзена пад трыцікале, 700 – пад пшаніцу, 650 зойме жыта, а ячмень – усяго 50.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений