Пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве з польскім горадам-пабрацімам падпісалі ў Астраўцы

17:02 / 24.08.2018

Пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве паміж Астравецкім раёнам і Лідзбарскім паветам Рэспублікі Польша падпісалі сёння ў Астраўцы.

IMG_7754.jpg

Падпісанне пагаднення прайшло ў Астравецкім райвыканкаме. З польскага боку яго падпісаў стараста Лідзбарскага павета Ян Хархай, з беларускага – старшыня Астравецкага райвыканкама Ігар Шалудзін.

IMG_7758.jpg

Нагадаем, папярэдняе пагадненне аб эканамічным супрацоўніцтве паміж гарадамі-пабрацімамі  было падпісана ў 2015 годзе.

Дэлегацыя Лідзбарскага павета на чале з яго старастам Янам Хархаем прыбыла ў Астравец у рамках святкавання  550-годдзя нашага горада. На працягу дня ў прадстаўнікоў дэлегацыі была магчымасць больш блізка пазнаёміцца з раёнам, яго знакамітымі мясцінамі  і сацыяльна-эканамічным развіццём.

Текст: