Ёсць чым пахваліцца жывёлаводам з СВК "Міхалішкі"

10:25 / 30.03.2011
7717

Поспехі жывёлаводаў не ўзнікаюць на пустым месцы – росту вытворчых паказчыкаў папярэднічае мэтанакіраваная старанная праца. Той факт, што на адносна нядаўна далучаных да нашай гаспадаркі фермах “Масцяны” (загадчыца Лілія Здзіславаўна Бондар) і “Косцевічы” (Ірына Мечыславаўна Місевіч) справы пачалі мяняцца ў станоўчым накірунку, сведчыць: да вытворчага працэсу тут падыходзяць адказна.


На абедзвюх фермах унесены змены ў распарадак дня. Кармленне жывёлы стала больш збалансаваным па элементах харчавання, ды і наогул кармавы стол грамадскага статка прыкметна палепшыўся. Хаця не кармленнем адзіным ствараюцца вынікі – асноўным фактарам, які вызначае поспех справы, безумоўна, з’яўляюцца адносіны да яе саміх працаўнікоў. Даяркі, жывёлаводы, аператары машыннага даення – у прыросце надояў ёсць заслуга кожнага з іх.
А пахваліцца ёсць чым: за два месяцы надой на карову на ферме “Масцяны” павялічыўся на 36 працэнтаў і склаў 598 кілаграмаў на карову, што на 194 кілаграмы больш за мінулагодні ўзровень. А на ферме “Косцевічы” прырост надою на карову наогул склаў 51 працэнт у параўнанні з мінулагоднім – за два месяцы бягучага года тут надаілі 624 кілаграмы малака (+195 кілаграмаў).


НА ЗДЫМКУ: аператар машыннага даення фермы “Масцяны” Юрый Яраслававіч Ліштван.


Ніна ЯКУБЦЭВІЧ, старшыня прафкама СВК “Міхалішкі”.

Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений