Телевизор, обувь, одежда, посуда - чего только не нашли ворнянские школьники, наводя порядок в лесу

14:47 / 19.07.2017

Дзевяцікласнікі Варнянскага НПК, аб’яднаныя ў два студэн­цкія атрады Астравецкім раённым камітэтам ГА БРСМ, амаль два тыдні працавалі ў Варнянскім і Катлоўскім лясніцтвах.

Першы з іх пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры Андрэя Часлававіча Бумбуля  наводзіў парадак ля адміні­стра­цыйнага будынку Катлоў­скага лясніцтва.

Другі студэнцкі атрад праца­ваў у Варнянскім лясніцтве. Кожны дзень юныя лесаводы наведвалі­ся на новыя ўчасткі: збіралі і ўтылізавалі смецце. Якія толькі «знаходкі» не прайшлі праз працавітыя рукі вучняў: дываны, тэлевізары, посуд, адзенне з абуткам… На душы рабілася прыкра, калі сярод чарнічніку і сунічніку паўставалі сапраўдныя сметнікі. Але, як кажуць, вочы баяцца, а рукі робяць. Паракіці, Едаклані, Беразоўка, Газа, Трокенікі – невялікі пералік вёсак, дзе лясам стала лягчэй «дыхаць», дзякуючы працы школьнікаў.

lesav1.jpgВучні не толькі адчулі сябе сапраўднымі лесаводамі, але і даведаліся шмат новага пра сак­рэты арыентавання па сонцы і мёртвую драўніну – неабходны кампанент  лясной экасістэмы.

На развітанне ляснічы Варнянскага лясніцтва Анатоль  Карнэлік падзякаваў вучням за плённую працу і выказаў спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва.

Юлія КУЛЕШ, настаўнік рускай мовы і літаратуры.

Текст: Главный администратор