Хто перамог у фотамарафоне “Прыбяры сваю планету”

12:40 / 27.04.2019

Напрыканцы сакавіка рэдакцыя раённай газеты сумесна з аддзелам ЖКГ райвыканкама і Астравецкім РУП ЖКГ у рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі  прапанавала ўсім жадаючым не толькі прыбраць  асабістыя падвор’і,  замацаваныя за арганізацыямі тэрыторыі, пасадзіць дрэвы ці кветкі – словам, заняцца добраўпарадкаваннем, але і сфатаграфаваць вынікі сваёй працы ці сябе падчас работы.

Жыхары раёна і прадстаўнікі арганізацый  і прадпрыемстваў даслалі ў рэдакцыю амаль 30 здымкаў. 

Менавіта з іх журы і выбрала пераможцаў. 

Так, першае месца падзялілі фотаздымкі Спон­даўскай школы і Цэнтра твор­часці дзяцей і моладзі. Дру­гое месца заняла  сям’я Кручынскіх з пасёлка Гудагай. А трэцяе  журы аддало фота­здымку  Вікторыі Лагун.

спондовская школа.jpg

«Прыходзячы ў госці да прыроды, не рабі нічога такога, што палічыў бы непрыстойным рабіць у гасцях» – дэвіз спондаўскіх школьнікаў


субоооотник 1.jpg

Крэатыўны калектыў Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі


BfvBHyf_DJQ.jpg

Дарык, Дамінік і Васіліса Кручынскія на ўборцы каля свайго дома 


На конкурс Убери свою планету Виктория Лагун.jpg

Разам – спарней! Фота Вікторыі ЛАГУН



Пераможцы і прызёры фотамарафону будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі ад Астравецкага РУП ЖКГ.



zlGZStDjwM8.jpg

Наш памочнік – пляменнік Арсе­ній. Працаваў з задавальненнем і не падазраваў, што гэта так «прыкольна». Фота Аксаны КАРДАШ.


00000000000000000.jpg

На ўборку – усёй вёскай! Фота Алены КЛІМАШЭЎСКІС з Альхоўкі.


999999999999.jpg

Вясна даўно пазвала ў поле –  
Фермы ўбаку не засталіся.
Вось і на комплексе «Газа»
Прыбрацца дружна ўзяліся.
Дзе памылі, пабялілі,
Падмалявалі, што прыбілі. 
А Іван за вожжы ўзяў – 
Жарабец аж заіржаў. 
Ён травічкай тут засееў, 
Каб не грала пустазелле. 


Фота Марыны КАВАЛЕЎСКАЙ.


image (4).jpg

Вераніка Мікліс і Аліна Уждалевіч саджаюць елкі


---------.jpg

Браў аб'ёмамі Астравецкі райвыканкам


7.jpg

Актыўнічаюць сектар культуры райвыканкама і БРСМ 


6.jpg

Белтэлекам на беразе Лошы


mkPXP45mg3I.jpg

Маміны памочнікі. На пасадцы кветак – пяцігадовы Арсеній і двухгадовая Маргарыта Цяшкевічы


7vONV-dr_0A.jpg

Цімафей Раманаў, рука-памочніца дзядулі Славы, забівае цвікі ў плот


8888888.jpg

Эльдар Грэчанік наводзіць парадак на вёсцы ў бабулі


1.jpg

Фота на памяць. Беларусбанк


089787.jpg

Наводзіць парадак каля свайго дома дапамагае Ілля Чырыца (на той момант яму было 3 гады)


Просім пераможцаў конкурсу  звязацца з рэдакцыяй по тэлефоне 20-3-64.

Текст: