Школьнікі ажывілі крынічку на Янаўскім вадасховішчы

08:01 / 30.10.2018
2

 Ажывіць крынічку, якая цячэ каля Янаўскага вадасховішча, вырашылі вучні і педагогі сярэдняй школы №1.

– Здаўна гэта было любімае месца адпачынку астраўчан і жыхароў Ізабеліна, – расказвае дырэктар СШ №1 Марына Мар’янаўна Кутовіч. – Аднак у апошні час крынічка зарасла травой. І ў Год малой радзімы мы вырашылі даць ей другое жыццё.

0-02-05-3fe114571b55e786b6252e3d271393773a3c11f4e93e89ddf56aff9c71769513_45fa8e98_8O1bZrO.jpg

 На працягу некалькіх дзён школьнікі і настаўнікі наводзілі парадак каля крынічкі: прыбралі смецце, расчысцілі прылеглую тэрыторыю і выклалі з камення прыступкі, якія вядуць да крынічкі. І крынічка ажыла.

– Нам хацелася не толькі навесці тут парадак, але і прадэманстраваць дарослым, якіх нямала адпачывае на Янаўскім вадасховішчы, што да таго, што нам падарыла прырода, трэба адносіцца беражліва, – гавораць школьнікі і абяцаюць і надалей прыглядваць за крынічкай, у якой, як сцвярджаюць лабараторныя даследаванні, цячэ чысцейшая вада.

0-02-05-376ea964258a3eb8045215770128767e47b1382adcb498bd98ba5a76d2205eeb_1774707b.jpg


Текст:
Фото: з архіва СШ №1