Хлеб і відовішчы астравецкага кірмашу (фотарэпартаж)
Традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў у Астраўцы.
Купіць можна было ўсё, чаго душа жадае – былі б толькі грошы! Асартымент уражваў разнастайнасцю: садавіна, гародніна, ягады, пладовыя дрэвы, мяса, насенне, дэкаратыўныя дрэвы і кусты… Кошт на гародніну вагаўся ў межах 25-150 капеек. Бульбу можна было набыць за чвэрць рубля, а вось морква, буракі і капуста каштавалі на 10-20 капеек даражэй, чым другі хлеб.
У параўнанні з мінулым годам жадаючых зрабіць на зіму запасы гародніны сёлета было значна больш, чым летась. Але набыць тую ж бульбу ці збожжа пасля дзесяці гадзін раніцы было ўжо праблематычна.
Пакуль людзі снавалі паміж гандлёвымі палаткамі і машынамі, астравецкія артысты на імправізаванай сцэне радавалі наведвальнікаў кірмашу звонкімі песнямі.
Кожная гаспадарка на суд журы прадставіла падворак. Зрабіць гэта крэатыўна і весела працаўнікам вёскі дапамаглі культработнікі. Акрамя гэтага, былі падведзены вынікі конкурсу на самую вялікую і важкую гародніну.
Наведвальнікаў кірмашу чакалі конкурсы, прызы і добры настрой.
Больш падрабязна пра сельскагаспадарчы кірмаш чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты і на нашым сайце.