У дзень вышыванкі – вышыванкі ў падарунак

16:04 / 02.07.2019

Напярэдадні Дня Незалежнасці і 75-годдзя вызвалення Беларусі і Астраўца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў актывісты райкама ГА БРСМ завіталі ў радзільнае аддзяленне з віншаваннямі – так прайшла акцыя “Падары немаўляці вышыванку”.

0.jpg

Чатыры матулі прымалі шчырыя пажаданні здароўя для дзетак і іх бацькоў ад першага сакратара астравецкай маладзёжнай арганізацыі Віялеты Алексеявец. Акрамя слоў віншавання яна ўручыла жанчынам падарункі: вышыванкі з беларускім арнаментам для малышоў і сувеніры ручной работы.

1.jpg

Текст: