Ученица Гудогайской школы Полина Венгровская стала победительницей республиканского конкурса
10:43 / 31.01.2017
У снежні мінулага года музей заклікаў хлопчыкаў і дзяўчынак стаць удзельнікамі конкурсу, прысвечанага 110-годдзю пачатку творчай дзейнасці Якуба Коласа, 90-годдзю верша “Савось-распуснік” і 90-годдзю зборніка алегарычных апавяданняў “Казкі жыцця”.
З прапанавых твораў Паліне больш за ўсё спадабаўся верш “Савось-распуснік” –менавіта на аснове дзяўчынка і стварыла кампазіцыю пад назвай “Сеў каток на дубок”.
Прыемна і радасна, што члены журы – вядомыя беларускія паэты, мастакі і дзеячы культуры – сярод соцень работ з розных рэгіёнаў Беларусі адзначылі менавіта кампазіцыю Паліны Вянгроўскай.
24 студзеня дзяўчынка разам з класным кіраўніком Марыяй Алегаўнай Мальдзіс была запрошана на ўрачыстую цырымонію падвядзення вынікаў конкурсу ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа.
Дыплом ад кіраўніка музея, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі БеларусьЗ.Камароўскай, падарунак і дыпломад галоўнага рэдактара газеты “Шапакляк” А.І.Гармаза, а таксама падпіска на 5 месяцаў на гэтае дзіцячае выданне – ўзнагароды, якія дзяўчынка атрымала за сваю творчасць. Яшчэ адным прыемнымпадарункам для пераможцаў конкурсу стала аглядная экскурсія “Якуб Колас. Жыццё і творчасць.”
ЖаннаЯНЦЭВІЧ, намеснік дырэктара Гудагайскай СШ.