В Гудогайской школе прошло выездное заседание суда
12:14 / 26.12.2016
Гэтыя і іншыя пытанні закраналіся падчас выязнога пасяджэння суда, якое прайшло ў Гудагайскай сярэдняй школе.
Разглядалася справа аб злосным хуліганстве. Сюжэт просты: двое дарослых вырашылі “культурна адпачыць” у кампаніі саракаградуснай “сяброўкі”. Шклянка за шклянкай, слова за слова – і звычайная гутарка стала паступова ператварацца ў непаразуменне, нязгоду, спрэчку, а затым і лаянку. Разабрацца ў канфлікце адзін з сабутэльнікаў вырашыў “па-мужчынску”: ён ударыў нядаўняга таварыша шкляной бутэлькай па галаве. У выніку – лёгкія цялесныя пашкоджанні і ўзбуджэнне крымінальнай справы за злоснае хуліганства. Цяпер падсуднаму “свеціць” ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Вось так драматычна закончылася здавалася б нявінная сустрэча прыяцеляў. Прыгавор яшчэ не вынесены – хто і як будзе адказваць па закону, разбіраецца суд. Аднак галоўны злачынца, якога, на жаль, нельга арыштаваць – алкаголь. Менавіта пад яго ўздзеяннем розум засцілае вар’яцтва і штурхае на недарэчныя ўчынкі, нават на злачынствы. Працверазеўшы, хочацца ўсё вярнуць назад і выправіць, але часта бывае позна.
Выязное пасяджэнне суда спецыяльна праводзілася ў школе, каб наглядна прадэманстраваць наступствы “смакавання” спіртных напояў. Дарэчы, да парушэння закону і адпаведнай адказнасці могуць прывесці і “нявінныя”, на першы погляд, жарты: кінуць пад ногі аднакласніцы “бомбачку”, расказаць “салёны” анекдот і іншыя. Непрыстойныя паводзіны ў грамадстве, выкарыстанне нецэнзурнай лексікі, незаконнае набыццё піратэхнічных сродкаў – усё гэта адносіцца да дробнага хуліганства і караецца штрафам ад 2 да 30 базавых велічынь.
Звярнуць з правільнага шляху ў злачынны свет вельмі лёгка – але так складана, доўга і не заўсёды магчыма пасля вярнуцца назад.
Марына МАЦКЕВІЧ.