Кемелишковские "Искорки" стали Лауреатом I степени областного конкурса танцевальных коллективов
08:18 / 09.12.2016

Вясёлыя ды таленавітыя “іскрынкі” выступалі ў дзіцячай узроставай групе з беларускім народным танцам “Таўкачыкі”. Хлопчыкі і дзяўчынкі падчас нумара прадэманстравалі цудоўныя харэаграфічныя навыкі, артыстызм і грацыёзнасць. Усё гэта адзначылі і члены журы, сярод якіх былі заслужаныя прафесіяналы і выкладчыкі харэаграфіі. У выніку яны дружна прызналі кямелішкаўскіх танцораў лепшымі ў намінацыі “Беларускі народны танец”.
Віншуем “іскрынак” і іх кіраўніка Таццяну Альбертаўну Смірнову з перамогай і чакаем ад іх новых яркіх і прыгожых нумароў.
Марына МАЦКЕВІЧ.