Учителям напомнили правила оказания первой медицинской помощи
14:07 / 03.09.2016
– У ідэале ўмець аказаць першую медыцынскую дапамогу павінен кожны чалавек, – упэўнены Аляксандр Уладзіміравіч. – Але на практыцы так адбываецца не заўсёды. Часта ў надзвычайных сітуацыях людзі адчуваюць сябе настолькі разгубленымі, што могуць забыць і нумар “хуткай дапамогі”. Каб такога не здарылася, медыцынскі персанал на працягу апошніх гадоў сустракаецца з педагогамі, выязджае ў працоўныя калектывы, гутарыць з насельніцтвам і нагадвае простыя правілы правядзення лёгачна-сардэчнай рэанімацыі і аказання першай медыцынскай дапамогі чалавеку, які страціў прытомнасць ці ў якога спынілася дыханне.
Падчас заняткаў педагогі не толькі слухалі лекцыі, але і на практыцы знаёміліся са спецыяльным трэнажорам, які атрымаў назву “Максім”, і з дапамогай яго вучыліся праводзіць сардэчна-лёгачную рэанімацыю.
Алена СВЕТЛАЯ.