Министр информации Республики Беларусь приняла участие в творческой планёрке "Астравецкай праўды"
08:13 / 30.08.2016


Лілія Станіславаўна высока ацаніла работу “Астравецкай праўды” ў пытаннях інфармавання насельніцтва, зазначыўшы, што аб папулярнасці газеты ў жыхароў раёна сведчыць яе тыраж: па насычанасці на тысячу насельніцтва астравецкая раёнка знаходзіцца ў шэрагу лепшых газет краіны. Была адзначана міністрам і дзейнасць “Астравецкай праўды” ў пытаннях канвергенцыі: сёння пад крылом раённай газеты выдаецца не толькі друкаваная версія, але паспяхова дзейнічае сайт, раённае радыё, развіваецца інтэрнэт-тэлебачанне.
Зараз, на думку міністра, трэба ісці далей: Астравец даўно заслужыў права мець уласнае тэлебачанне: гэты рэгіён сёння ведаюць ва ўсім свеце, да яго прыкавана ўвага жыхароў Беларусі, і не толькі – і інфармацыю аб яго развіцці, будаўніцтве Беларускай атамнай электрастанцыі трэба данесці да жыхароў не толькі раёна, вобласці, але і ўсёй краіны, і замежжа – і ніхто не зможа зрабіць гэта лепш, чым мясцовыя журналісты. Лілія Станіславаўна Ананіч паставіла задачу як мага хутчэй стварыць пры рэдакцыі “Астравецкай праўды” паўнавартаснае тэлебачанне.
Як ужо паведамялался, Лілія Станіславаўна Ананіч прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася тэма этнаканфесійнай сітуацыі ў раёне і захавання на яго тэрыторыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. Міністр інфармацыі ў сваім выступленні адзначыла, што Астравецкі раён і Гродзенская вобласць у цэлым – унікальны рэгіён у плане спакойнага і канструктыўнага ўзаемадзеяння прадстаўнікоў розных веравызнанняў і нацыянальнасцей – і гэтаму ў гродзенцаў вучацца прадстаўнікі іншых абласцей.









Ніна РЫБІК