Команда Гудогайской школы заняла пятое место на областной игре "Зарница"

14:11 / 07.06.2016
облзарницаЗ пятым агульнакамандным месцам вярнулася з абласной ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» каманда Гудагайскай сярэдняй школы.

Пасля перамогі на раённым этапе абараняць гонар Астравеччыны ў Гродне было даверана школьнікам з Гудагая. Праўда, літаральна за тыдзень да абласных спаборніцтваў стала вядома, што іх удзельнікамі могуць быць толькі падлеткі 13-14 гадоў – і склад каманды давялося тэрмінова змяніць. І тым не менш гудагайцы змаглі даказаць, што яны з'яўляюцца годнымі абаронцамі Айчыны.

На абласным спаборніцтве юных патрыётаў чакала некалькі этапаў: конкурс строя і песні, удзел у віктарыне на веданне гісторыі нашай краіны, паласа перашкод, выкананне патрыятычнай песні, дэманстрацыя трапнасці і зоркасці.

облзарница1Прайсці гэтыя выпрабаванні было нялёгка. І тым больш ганарова, што па выніках абласной «Зарніцы» сярод 19 каманд гудагайскія школьнікі сталі пятымі, а ў спаборніцтвах «Снайпер» і «Паласа перашкод» заваявалі трэція месцы і былі адзначаны адпаведнымі дыпломам Гродзенскага абласнога камітэта ГА БРСМ і граматай абласнога цэнтра турызму і краязнаўства.

Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.