В Островце прошёл районный конкурс игровых проектов "Играют дети - играем мы!"
14:43 / 26.05.2016
Арганізатары вырашылі наладзіць для ўдзельнікаў сапраўднае свята дзяцінства, гульні, смеху і весялосці. Зрэшты, забягаючы наперад, можна сказаць, што ў іх усё атрымалася.
Напачатку астравецкіх школьнікаў запрасілі ў краіну «Смехавесялосці» – і ўсе з радасцю згадзіліся адправіцца ў вясёлае падарожжа. З піратамі з сярэдняй школы №2 дзеці шукалі «скарб».
Наступным прыпынкам стала інтэлектуальная гульня, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, якую правялі канкурсанты з Рытанскага НПК – удзельнікі выконвалі цікавыя заданні, успаміналі фільмы, песні і вершы пра вайну.
Аматары выяўленчага мастацтва размалёўвалі «Вясёлы калейдаскоп» Гудагайскай сярэдняй школы, разгадвалі рэбусы і адказвалі на каверзныя пытанні.
Замацаваць правілы дарожнага руху дапамаглі дзецям канкурсанты з Гервяцкай школы.
На станцыі «Калейдаскоп» Варнянскага НПК юныя астраўчане далучыліся да вывучэння культурнай і духоўнай спадчыны беларусаў.
А напрыканцы конкурсу яго ўдзельнікі сустрэліся з Нейтронам і Пратонам з Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, каб разам вывесці формулу паспяховой работы, якую можна сумяшчаць з адпачынкам.
Добры настрой, усмешкі і станоўчыя эмоцыі – свята спадабалася і дзецям, і дарослым. А па яго выніках вызначыліся пераможцы: каманда Варнянскага НПК і Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія прадставяць наш раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу гульнявых праектаў.
Па інфармацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.