Профилактику лесных пожаров рассмотрели во время единого дня информирования на базе отдела пограничной службы "Гудогай"

11:35 / 01.04.2016
берегите лес от пожараНапрыканцы сакавіка на базе аддзела пагранічнай  службы “Гудагай” прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцва, падчас якога супрацоўнікі пагранаддзела, вучні патрыятычна-прававога класа Гудагайскай СШ і прадстаўнікі працоўных калектываў змаглі бліжэй пазнаёміцца з нюансамі прыродаахоўнага, ляснога заканадаўства і атрымаць адказы на цікавячыя пытанні.

Выступленне інжынера па ахове і абароне лесу Астравецкага лясгаса Андрэя Аляксандравіча Шыкаўца тычылася двух пытанняў: аховы дзяржаўнага ляснога фонду і прафілактыкі лясных пажараў.

Андрэй Аляксандравіч спачатку  распавёў пра надзённыя клопаты працаўнікоў лясной аховы, новаўвядзенні ў ажыццяўленні аховы ляснога фонду, працэдуру так званага “жывёльнага перапісу”, а пасля перайшоў да злабадзённага пытання прафілактыкі лясных пажараў.

Мінулы год быў вельмі пажаранебяспечным. У рэспубліцы згарэла 16 тысяч гектараў лесу. Каб зразумець маштабы здарэння, уявіце, што ў радыусе 30 кіламетраў няма ніводнага дрэва. На тэрыторыі нашага раёна летась былі зафіксаваны толькі чатыры ўзгаранні. Сёлета на ўзбраенні лясной аховы з’явіўся спецыяльны ўсюдыход,  адзначыў Андрэй Аляксандравіч. – Каб сумная статыстыка не паўтарылася, памятайце, што распальваць вогнішча можна толькі ў прыстасаваных для гэтага месцах. А выпальваць сухую расліннасць катэгарычна забараняецца.

Прысутныя задалі інжынеру па ахове і абароне лесу шмат пытанняў, якія тычыліся самастойнай нарыхтоўкі бярозавага соку і драўніны на корані, засмечанасці лясоў і збору ягад “камбайнамі” .

Намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Гудагай” па ідэалагічнай рабоце Сяргей Юр’евіч Філатаў нагадаў усім правілы знаходжання ў пагранічнай зоне і расказаў пра адказнасць за іх парушэнне.

Алена ЮРКОЙЦЬ.