Активные и творческие школьницы состязались за звание "Лидер года"

12:00 / 22.03.2016
лидер года 2016Раённы этап рэспубліканскага агляду-конкурсу “Лідар года-2016” прайшоў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Тут сабраліся самыя актыўныя, творчыя і крэатыўныя школьнікі, лідары грамадскіх аб’яднанняў: Паліна Магадзя з Варнянскага НПК, Івона Субаткевіч з Міхалішкаўскай школы, Вікторыя Грахоўская з Гервяцкай СШ, Яніна Мацкевіч з Гудагайскай школы, Лізавета Дрэма з СШ №1, Марыя Анімуцкая з СШ №2 і Алёна Івашка, якая прадстаўляла гімназію №1.

Агляд-конкурс праходзіў у чатыры вочныя і два завочныя этапы, падчас якіх школьніцы маглі праявіць сябе ў розных накірунках дзейнасці.
На завочны этап актывісты грамадскіх арганізацый прадстаўлялі свае партфоліа – самае прыгожае і змястоўнае было ў Лізаветы Дрэма, а таксама дэманстравалі пісьменніцкія здольнасці – лепшай на гэтым этапе была Марыя Анімуцкая.
А ў апошнія дні лютага стартавалі вочныя конкурсы. Першым з іх было выступленне “Мая грамадзянская пазіцыя”. Усе школьнікі ўпэўнены, што яны павінны прынесці карысць роднай зямлі – і зрабіць гэта можна толькі разам. Больш за ўсё журы спадабалася выступленне Алёны Івашка.
На наступным этапе актывісты абаранялі сацыяльныя праекты. Івона Субаткевіч уразіла журы праектам “Бабулі і дзядулі анлайн”, у якім прапаноўвала навучыць карыстацца камп’ютарам людзей сталага ўзросту. А лепшай зноў стала Алёна Івашка, якая распрацавала праект па здаровым ладзе жыцця.
лидер года 20161А потым школьнікі дэманстравалі свой інтэлектуальны ўзровень – за хвіліну ім трэба было і знайсці правільны выхад са складанай сітуацыі.
Апошняе заданне “Лідар-сюрпрыз” дэманстравала здольнасці не толькі ўдзельніка конкурсу, але і яго педагога. Песні, цікавыя інсцэніроўкі і сцэнарыі – узнагародай для ўдзельнікаў сталі бурныя апладысменты.
лидер года 20162Лідарам года, якая ў хуткім часе прадставіць наш раён на абласным этапе, прызнана гімназістка Алёна Івашка. Другое месца падзялілі Івона Субаткевіч з Міхалішкаўскай школы і Лізавета Дрэма, якая прадстаўляла СШ №1, а трэцяе месца дасталася Марыі Анімуцкай з СШ №2.

Па інфармацыі Цэнтра творчасці.