Адносіны да ранніх шлюбаў, да таго ж з тых, што «наўздагон», у грамадстве найчасцей адмоўныя. Маўляў, калі жэняцца «па неабходнасці», ды яшчэ калі «малако на вуснах не абсохла», то якая там можа быць трывалая і моцная сям’я? Читать далее
Пад дахам дома твайго
Асфальт на вясковай вуліцы
Новы асфальт з’явіцца на вуліцы Савецкай у Кямелішках. Читать далее
Рэчы з гісторыяй: вышываны абрус
Прачытала пра сямейную рэліквію – бабуліну сарочку, пра якую пісала Ніна Рыбік у «Астравецкай праўдзе» за 12 лістапада, развярэдзіла душу – і захацелася расказаць пра сваю рэч з гісторыяй, хоць і не такую старадаўнюю, але вельмі дарагую майму сэрцу. Читать далее
Ці добры выхавальнік – бацькоўская папруга?
Многім падабаецца кароткі анекдот: у конкурсе «Настаўнік года» пераможцам стала бацькава папруга. І прыводзяць «пераканаўчы» аргумент: усе мы ў дзяцінстве зведалі смак бацькавага рэменя ці матчынага дубчыка – і нічога, нармальнымі людзьмі выраслі.
Ці магчыма прымяняць насілле да дзяцей – і ў якой ступені? Да чаго можа прывесці «выхаванне папругай»? Чаму ў дзяцей часам узнікае нематываваная агрэсія? Пагаварыць пра гэтыя і іншыя аспекты пакаранняў мы вырашылі з псіхолагам Юліяй Ражко. Читать далее
Гісторыя аднаго фотаздымка: цётка Адэля і яе сумачка
Чалавек жыве ў асяроддзі рэчаў. З большага мы можам узгадаць, дзе, калі і як яны ўвайшлі ў наша жыццё, якія выпадкі, кур’ёзы або настрой засталіся ў памяці за час карыстання той ці іншай рэччу. Пацягнуўшы за нітачку памяці, з яе дапамогай можна расказаць цэлую гісторыю жыцця чалавека. Але, каб гэта зрабіць, патрэбен стымул, штуршок звонку. І вось у «раёнцы» новая рубрыка – «Рэчы з гісторыяй»: імпульс да дзейнасці. Читать далее
Народныя прыказкі пра жывёл і людзей
Колькі жыве чалавек – столькі побач з ім і іншыя божыя стварэнні: звяры, птушкі. Часта людзі параўноўваюць сябе з імі – і з таго нараджаюцца пярліны народнай мудрасці. Читать далее
На здымку стогадовай даўнасці – вяселле Лаўрыновічаў
На даўнюю просьбу рэдакцыі дасылаць старыя фотаздымкі, на якіх – часцінка гісторыі, адгукнуўся наш пастаянны чытач Нарцыз Лаўрыновіч, які цяпер жыве ў Калузе, і даслаў вясельнае фота сваіх бацькоў і іншыя цікавыя здымкі. Читать далее
Сямейныя рэліквіі Людмілы Валодзька
Людміла Валадзько, былая настаўніца Падольскай школы, адзін з лепшых выкладчыкаў нямецкай мовы ў раёне, якая падрыхтавала да паступлення дзясяткі таленавітых вучняў, даўно знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Цяпер яе моцна падводзіць здароўе – але ёсць рэчы, ад якіх жанчына, нягледзячы ні на што, не адмаўляецца: любімыя кнігі – цяпер іх Людміла Фабіянаўна пераважна слухае, бо чытаць ужо не можа; радыёспектаклі лепшых беларускіх тэатраў. І, вядома ж, малітва: гутаркай з Богам жанчына пачынае і заканчвае кожны дзень.
І пры гэтай размове, хоць і адбываецца яна сам-насам, нябачна прысутнічаюць яшчэ дзве жанчыны: яе родная маці Ірына Валодзька і хросная Данута Валодзька. Читать далее
Бацькавы кніжкі і малітва дапамагаюць Галіне Вайцяхоўскай
Ранкам, прачнуўшыся, Галіна Вайцяхоўская перш за ўсё запальвае свечку і бярэ ў рукі надрукаваны на стараславянскай мове Псалтыр у патрапаным скураным пераплёце, там і сям падклееным ужо і яе рукамі – пачынае чытаць… І адчувае, што не толькі ад святых слоў малітвы, але і ад дотыку да гэтай старадаўняй кнігі ў душы пасяляецца спакой, а цела напаўняецца незвычайнай энергіяй. Читать далее
