14:21 / 24.06.2011

26 чэрвеня ў Астраўцы пройдзе фестываль-конкурс "Адна зямля"

Сёлета святкаванне Дня моладзі ў Астраўцы пройдзе з асаблівым размахам і шармам: у гэтую нядзелю  адбудзецца 13-ты рэгіянальны фестываль эстраднай песні “Адна зямля”.
Нагадаем: гэты фестываль, у якім прымаюць удзел маладыя выканаўцы з сямі раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей – Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Мядзельскага, Вілейскага – праходзіць па чарзе... Читать далее

14:06 / 24.06.2011

Варнянскія эколагі – на вышыні!

З перамогай вярнуліся варнянскія школьніцы з абласнога злёту юных эколагаў “Захаваем нашу зямлю блакітнай і зялёнай.
Не першы раз школьніцы з Варнян ўдзельнічаюць у падобных мерапрыемствах. Неаднаразова яны з’яўляліся пераможцамі і прызёрамі  шматлікіх навуковых канферэнцый і алімпіяд.
Вось і сёлета  васьмікласніца Марта Блашкевіч і дзесяцікласніцы Валерыя Апановіч, Яна Сідарэнка і Дзіяна Асадчук... Читать далее

14:02 / 24.06.2011

Астравецкаму благачынню споўніўся год

Святкаванне першай гадавіны існавання Астравецкага благачыння было прызначана на  Дзень Святога Духа. У панядзелак, 13 чэрвеня ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла адбылася Бажэственная  Літургія з малебнам, якія адслужыў ганаровы госць – сакратар Навагрудскай епархіі протаіерэй Андрэй Цыгель у саслужэнні іерэяў Георгія Савіцкага, Вячаслава Шасціткі  і  Максіма Цыгеля, настаяцеля... Читать далее

13:56 / 24.06.2011

Тыдзень postfactum: перажыванні, спадзяванні і расчараванні

Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Страсці па ЦТ
Здаецца, толькі ўчора адзвінелі ў школах апошнія званкі, а выпускнікі ўжо вытрымліваюць чарговыя іспыты – цэнтралізаванае тэсціраванне.
Колькі яно існуе, столькі не сціхаюць гарачыя спрэчкі аб мэтазгоднасці яго выкарыстання. Маўляў, ЦТ ператварае абітурыентаў  у  бяздумных робатаў, вымушае бацькоў звяртацца да рэпетытараў, многія трапляюць ва... Читать далее

13:39 / 24.06.2011

Яны не застаюцца раўнадушнымі да праблем пажылых людзей

2

Штогод у нашым раёне, ды і ў рэспубліцы наогул, праходзіць месячнік Чырвонага Крыжа. Cёлета дабрачынны месячнік прайшоў пад агульным дэвізам – “Міласэрнасць без межаў”.
У рамках гэтага месячніка прайшоў шэраг як ужо добра  вядомых, традыцыйных, так і новых дабрачынных акцый. Ужо не першы год валанцёры атрада “Прамень”, да якіх таксама далучыліся... Читать далее

10:16 / 23.06.2011

Аб зменах у сёлетняй прызыўной кампаніі расказаў раённы ваенны камісар

З мэтай удасканалення сістэмы падрыхтоўкі войскаў зменены часовыя параметры навучальнага года ва Узброеных Сілах і прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Сёлетняя прызыўная кампанія разбіта на некалькі частак: ужо гэтым летам астравецкіх юнакоў будуць адпраўляць на службу ў пагранічныя войскі, камітэт дзяржаўнай бяспекі, унутраныя войскі і... Читать далее

10:03 / 23.06.2011

Міліцыя паведамляе: тайнік з цыгарэтамі, чорны метал, крадзеж...

Замасцілі дарогу
У ноч на 6-га чэрвеня невядомыя злодзеі наведаліся на аб’ект чыгуначнай лініі, якая вядзе да месца будаўніцтва АЭС.
З гэтага аб’екта, які знаходзіцца ў паўтара кіламетрах ад фермы каля вёскі Чэрнішкі і належыць упраўленню  механізацыі і спецыялізаваных работ “Гроднапрамбуд”, была ўкрадзена 41 плітка. Нанесены ўрон склаў звыш 1 мільёна 360... Читать далее

09:54 / 23.06.2011

За першы летні месяц на Астравеччыне было зарэгістравана тры пажары

Першы пажар адбыўся 6 чэрвеня ў вёсцы Бялькішкі. У 23.46 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні хлява, які належыць 78-гадовай пенсіянерцы. У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены. Прычынай загарання спецыялісты называюць падпал.
9 чэрвеня ў 20.44 у вёсцы Заборцы Міхалішкаўскага сельсавета... Читать далее

11:22 / 22.06.2011

Гервяцкі фэст: час малітвы і месца сустрэч

Троіца – вялікае хрысціянскае свята. А для Гервяцкай парафіі, лічы, галоўнае. Прынамсі, у сэнсе падрыхтоўкі да яго і падчас правядзення.
Далёка за межамі не толькі Астравеччыны, але і Беларусі ведаюць пра троіцкія фэсты ў Гервятах. Зрэшты, як і пра сам касцёл Святой Троіцы – велічны, прыгожы, дагледжаны, і пра мініяцюрны батанічны... Читать далее

11:13 / 22.06.2011

Да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Помніць, нельга забыць!

У аграгарадку “Міхалішкі” прайшла акцыя “Трагедыя, гераізм, памяць”, прысвечаная 70-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатарамі яе сталі раённая арганізацыя “Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў” і аддзел ідэалагічнай работы Астравецкага райвыканкама.
Удзел у акцыі прынялі ветэраны вайны і працы, вязні фашысцкіх канцлагераў, намеснікі кіраўнікоў арганізацый па ідэалагічнай рабоце, сакратары пярвічных арганізацый БРСМ,... Читать далее