16:47 / 15.03.2012

Конкурс! Ударым творчасцю па неахайнасці

з такім заклікам да ўсіх жыхароў Астравеччыны звярнуліся арганізатары конкурсу  “За чысціню гарадоў і вёсак”
Арганізатары – гэта аддзелы па справах моладзі і жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, раённы камітэт БРСМ і рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда”. Удзельнікамі могуць стаць усе жадаючыя. Для гэтага толькі і трэба, што коратка, трапна і таленавіта выказаць свае... Читать далее

15:48 / 15.03.2012

Чацвёрты год на Астравеччыне праводзіцца турнір па мініфутболе, прысвечаны Дню жанчын

Сёлета пазмагацца за кубак у імя жанчын у Гервяцкім фізкультурна-аздараўленчым комплексе сабраліся чатыры каманды: “Астравец-1”, “Астравец-2”, “Іўе” і “Ашмяны”. Гульні праходзілі па кругавой сістэме.
У першым матчы жараб’ёўка вырашыла пажартаваць і звяла на полі дзве астравецкія каманды. Гульня праходзіла цікава, і страсці разыгрываліся нежартоўныя – у выніку паядынак скончыўся на карысць... Читать далее

14:21 / 15.03.2012

Крымінальная хроніка: жудаснае злачынства на сексуальнай глебе адбылося ў Астравецкім раёне

КОЛЬКІ Б НІ ДАЛІ – БУДЗЕ МАЛА
У адной з вёсак 35-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, згвалтаваў сваю 13-гадовую дачку.
Аб гэтым у міліцыю паведаміла маці дзяўчынкі, якая аб гэтым жудасным здарэнні даведалася ад дачкі.
Па факце гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа. Па гэтым... Читать далее

08:57 / 15.03.2012

Юбілейная канферэнцыя ветэранаў Астравеччыны

У кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшла канферэнцыя Астравецкай раённай арганізацыі “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў”, прысвечаная 25-годдзю стварэння гэтай арганізацыі.
З раніцы ў кінаканцэртную залу “Астравец” пачалі з’язджацца і прыходзіць ветэраны вайны і працы, воіны-інтэрнацыяналісты, пагранічнікі, супрацоўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якіх на ўваходзе сустракалі валанцёры атрада “Чырвонага Крыжа” “Прамень”. А ў фае... Читать далее

08:00 / 15.03.2012

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Астравецкага раёна!
Прыміце сардэчныя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя з’яўляецца ядром прававой сістэмы Беларусі. Яна забяспечвае стабільнае і зладжанае функцыянаванне ўсіх галін і звёнаў дзяржаўнай улады, устойлівае развіццё грамадзянскага грамадства, замацоўвае ў грамадскім усведамленні ідэалы свабоды, роўнасці і справядлівасці.
Асноўны Закон нашай дзяржавы стварае неабходныя ўмовы... Читать далее

16:36 / 14.03.2012

У Астравецкім райвыканкаме віншавалі лепшых жанчын раёна

Напярэдадні жаночага свята 8-га Сакавіка ў райвыканкаме прайшоў традыцыйны прыём жанчын кіраўніцтвам раёна.
Праўда, на гэты раз у традыцыйным прыёме, даруйце за каламбур, крыху адышлі ад ранейшых традыцый. Па ініцыятыве раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын 7-га сакавіка ў раённы выканаўчы камітэт былі запрошаны жанчыны, якіх вызначылі лепшымі ў кожнай з дзесяці... Читать далее

12:37 / 14.03.2012

Цудоўны падарунак да свайго жаночага свята атрымалі астраўчанкі

7 сакавіка ў канцэртнай зале “Астравец” выступіў вядомы ў рэспубліцы музычны калектыў: Нацыянальны акадэмічны народны ансамбль песні і танца імя Генадзя Цітовіча пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага.
Канцэрту папярэднічала афіцыйная частка – старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Вацлававіч Барташэвіч павіншаваў жанчын Астравеччыны з Днём жанчын і выказаў ім сардэчныя... Читать далее

12:14 / 14.03.2012

Выбіраем "Міс "Астравецкая праўда"!

1

На парозе вясны, калі расцвітае ўсё, а найперш – жанчыны, давайце ўсе разам у чарговы раз выберам

“Міс “Астравецкая праўда”.
Пераможцаў яго, як заўсёды, будзе двое: адзін – па версіі рэдакцыі, другі – па выніках галасавання наведвальнікаў сайта, якое пачнецца прыкладна праз месяц пасля аб’яўлення конкурсу. Толькі на гэты раз – хай... Читать далее

11:00 / 14.03.2012

Электронная версія газеты «Астравецкая праўда» за люты

Паважаныя наведвальнікі сайта ostrovets.by і прыхільнікі «Астравецкай праўды» мы абнавілі рубрыку на нашым сайце «Архіў pdf» за люты бягучага года.

Прыемнага прагляду! Читать далее

10:43 / 14.03.2012

"Гарачая лінія" па пытаннях абароны правоў спажыўцоў працуе ў Астраўцы

15 сакавіка ў Астравецкім раённым выканаўчым камітэце з 10 да 12 гадзін будзе працаваць «гарачая лінія» па пытаннях абароны правоў спажыўцоў. Тэлефон: 2-16-10.


... Читать далее