Выбіраем "Міс "Астравецкая праўда"!
1
На парозе вясны, калі расцвітае ўсё, а найперш – жанчыны, давайце ўсе разам у чарговы раз выберам
“Міс “Астравецкая праўда”.
Пераможцаў яго, як заўсёды, будзе двое: адзін – па версіі рэдакцыі, другі – па выніках галасавання наведвальнікаў сайта, якое пачнецца прыкладна праз месяц пасля аб’яўлення конкурсу. Толькі на гэты раз – хай прабачаць нас шаноўныя майстры-фатографы – мы будзем выбіраць не самы прыгожы фотаздымак, а самую абаяльную і прывабную дзяўчыну, якую чакае дыплом пераможцы і падарунак рэдакцыі. Таму падпісвайце свае фотаздымкі!