Сёлета святкаванне Дня моладзі ў Астраўцы пройдзе з асаблівым размахам і шармам: у гэтую нядзелю адбудзецца 13-ты рэгіянальны фестываль эстраднай песні “Адна зямля”.
Нагадаем: гэты фестываль, у якім прымаюць удзел маладыя выканаўцы з сямі раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей – Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Мядзельскага, Вілейскага – праходзіць па чарзе... Читать далее
26 чэрвеня ў Астраўцы пройдзе фестываль-конкурс "Адна зямля"
Варнянскія эколагі – на вышыні!
З перамогай вярнуліся варнянскія школьніцы з абласнога злёту юных эколагаў “Захаваем нашу зямлю блакітнай і зялёнай.
Не першы раз школьніцы з Варнян ўдзельнічаюць у падобных мерапрыемствах. Неаднаразова яны з’яўляліся пераможцамі і прызёрамі шматлікіх навуковых канферэнцый і алімпіяд.
Вось і сёлета васьмікласніца Марта Блашкевіч і дзесяцікласніцы Валерыя Апановіч, Яна Сідарэнка і Дзіяна Асадчук... Читать далее
Астравецкаму благачынню споўніўся год
Святкаванне першай гадавіны існавання Астравецкага благачыння было прызначана на Дзень Святога Духа. У панядзелак, 13 чэрвеня ў храме святых апосталаў Пятра і Паўла адбылася Бажэственная Літургія з малебнам, якія адслужыў ганаровы госць – сакратар Навагрудскай епархіі протаіерэй Андрэй Цыгель у саслужэнні іерэяў Георгія Савіцкага, Вячаслава Шасціткі і Максіма Цыгеля, настаяцеля... Читать далее
Тыдзень postfactum: перажыванні, спадзяванні і расчараванні
Мінулы тыдзень вачамі журналіста Эдуарда Свірыда
Страсці па ЦТ
Здаецца, толькі ўчора адзвінелі ў школах апошнія званкі, а выпускнікі ўжо вытрымліваюць чарговыя іспыты – цэнтралізаванае тэсціраванне.
Колькі яно існуе, столькі не сціхаюць гарачыя спрэчкі аб мэтазгоднасці яго выкарыстання. Маўляў, ЦТ ператварае абітурыентаў у бяздумных робатаў, вымушае бацькоў звяртацца да рэпетытараў, многія трапляюць ва... Читать далее
Яны не застаюцца раўнадушнымі да праблем пажылых людзей
Штогод у нашым раёне, ды і ў рэспубліцы наогул, праходзіць месячнік Чырвонага Крыжа. Cёлета дабрачынны месячнік прайшоў пад агульным дэвізам – “Міласэрнасць без межаў”.
У рамках гэтага месячніка прайшоў шэраг як ужо добра вядомых, традыцыйных, так і новых дабрачынных акцый. Ужо не першы год валанцёры атрада “Прамень”, да якіх таксама далучыліся... Читать далее
Аб зменах у сёлетняй прызыўной кампаніі расказаў раённы ваенны камісар
З мэтай удасканалення сістэмы падрыхтоўкі войскаў зменены часовыя параметры навучальнага года ва Узброеных Сілах і прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве. Сёлетняя прызыўная кампанія разбіта на некалькі частак: ужо гэтым летам астравецкіх юнакоў будуць адпраўляць на службу ў пагранічныя войскі, камітэт дзяржаўнай бяспекі, унутраныя войскі і... Читать далее
Міліцыя паведамляе: тайнік з цыгарэтамі, чорны метал, крадзеж...
Замасцілі дарогу
У ноч на 6-га чэрвеня невядомыя злодзеі наведаліся на аб’ект чыгуначнай лініі, якая вядзе да месца будаўніцтва АЭС.
З гэтага аб’екта, які знаходзіцца ў паўтара кіламетрах ад фермы каля вёскі Чэрнішкі і належыць упраўленню механізацыі і спецыялізаваных работ “Гроднапрамбуд”, была ўкрадзена 41 плітка. Нанесены ўрон склаў звыш 1 мільёна 360... Читать далее
За першы летні месяц на Астравеччыне было зарэгістравана тры пажары
Першы пажар адбыўся 6 чэрвеня ў вёсцы Бялькішкі. У 23.46 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні хлява, які належыць 78-гадовай пенсіянерцы. У выніку пажару знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены. Прычынай загарання спецыялісты называюць падпал.
9 чэрвеня ў 20.44 у вёсцы Заборцы Міхалішкаўскага сельсавета... Читать далее
Гервяцкі фэст: час малітвы і месца сустрэч
Троіца – вялікае хрысціянскае свята. А для Гервяцкай парафіі, лічы, галоўнае. Прынамсі, у сэнсе падрыхтоўкі да яго і падчас правядзення.
Далёка за межамі не толькі Астравеччыны, але і Беларусі ведаюць пра троіцкія фэсты ў Гервятах. Зрэшты, як і пра сам касцёл Святой Троіцы – велічны, прыгожы, дагледжаны, і пра мініяцюрны батанічны... Читать далее
Да 70-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Помніць, нельга забыць!
У аграгарадку “Міхалішкі” прайшла акцыя “Трагедыя, гераізм, памяць”, прысвечаная 70-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Арганізатарамі яе сталі раённая арганізацыя “Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў” і аддзел ідэалагічнай работы Астравецкага райвыканкама.
Удзел у акцыі прынялі ветэраны вайны і працы, вязні фашысцкіх канцлагераў, намеснікі кіраўнікоў арганізацый па ідэалагічнай рабоце, сакратары пярвічных арганізацый БРСМ,... Читать далее