У мінулую нядзелю праваслаўныя хрысціяне адзначалі Дзень Жанчын-міраносіц – менавіта ён, а не 8-га сакавіка, па сутнасці, з’яўляецца міжнародным жаночым днём, які нясе ў сабе сапраўдным духоўны пачатак.
Калі Адзінародны сын Усемагутнага Бога Айца прыняў самую ганебную ў тыя часы смерць – быў распяты на крыжы; калі ён паміраў у страшэнных... Читать далее
Жанчыны-хрысціянкі атрымалі ў падарунак ад бацюшкі жывыя ружы
Вынікі пятага тура чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях
У пятым туры раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях, які адначасова з’яўляўся другім турам абласнога завочнага асінхроннага чэмпіянату па гульні “Што? Дзе? Калі?”, каманда цэнтральнай раённай бальніцы “ЦэРэБрал” упэўнена, са значным адрывам ад сапернікаў, заняла першае месца і ўмацавала сваё лідзіруючае становішча ў турнірнай табліцы.
На жаль, гэты тур прапусцілі дзве каманды:... Читать далее
Новыя ўзнагароды лёгкаатлетаў Астравеччыны
У канцы красавіка ў Гродна прайшлі абласныя спартакіяды па лёгкай атлетыцы сярод выхаванцаў дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ 1994-95 і 1997-98 гадоў нараджэння. У спаборніцтве ўдзельнічала 19 каманд з усёй вобласці.
На першым спаборніцтвы, якое праходзіла 22-23 красавіка, Астравецкі раён прадстаўляла дружная каманда з 15 юных спартсменаў, якія паказалі добрыя вынікі. Дзіма Бернатовіч... Читать далее
Сувязісты адзначалі сваё прафесійнае свята
Сувязісты – прадстаўнікі высакароднай прафесіі. На іх ускладзена місія аб’ядноўваць людзей, якія могуць знаходзіцца за тысячы кіламетраў адзін ад аднаго, але ў любы момант выйсці на сувязь і стаць бліжэй. І калі яшчэ гадоў дзесяць назад словы “інтэрнэт”, “інтэрактыўнае тэлебачанне”, “скайп” і іншыя былі для нас іншамоўнымі, незразумелымі, чымсьці на... Читать далее
Перамогі астравецкіх паштавікоў
Раённы вузел паштовай сувязі не перастае здзіўляць сваімі талентамі. На 15-годдзе ўтварэння “Белпошты” ў Мінску прайшоў рэспубліканскі конкурс мастацкай самадзейнасці сярод калектываў абласных філіялаў і “Мінскай пошты”, дзе нашы паштовыя работнікі пакарылі сэрцы публікі і журы конкурсу.
Гонар Гродзенскай вобласці абаранялі самыя таленавітыя і артыстычныя работнікі раённага вузла паштовай сувязі –... Читать далее
Спісы расстраляных, павешаных, закатаваных, забраных у нямецкую няволю жыхароў мястэчка Міхалішкі
Адной з трагічных старонак гісторыі акупацыі Астравеччыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўлецца генацыд яўрэйскага насельніцтва, якое фашысты, гэтак жа як і славян, лічылі непаўнацэннай нацыяй. У буйных вёсках раёна для іх утрымання былі створаны гета, вязні якіх або знішчаліся на месцы, або адпраўляліся ў лагер смерці Панары пад Вільняй.... Читать далее
Выбіралі лепшую школьную экалагічную газету
На працягу красавіка ў аддзеле адукацыі праходзіў раённы этап абласнога конкурсу на лепшую школьную экалагічную газету “Як ахоўваем прыроду?”.
Амаль ва ўсіх школах ёсць школьныя газеты, але пішуць у іх у асноўным пра школьнае жыццё. Цяпер жа перад школьнымі рэдактарамі стаяла задача выпусціць экалагічную газету, што зрабіць значна складаней. Пятнаццаць устаноў... Читать далее
Красавіцкія медалі астравецкіх баксёраў
Юныя аматары скураных пальчатак вярнуліся з красавіцкіх спаборніцтваў – і астравецкая скарбонка ўзнагарод зноў папоўнілася.
Кандыдат у майстры спорту, колішні выхаванец Астравецкай ДзЮСШ, а зараз навучэнец рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву Дзіма Лабэцкі ў канцы красавіка ў складзе мінскай каманды ўдзельнічаў у міжнародным турніры па боксе, які праходзіў у Пскове. Там... Читать далее
Вязень фашысцкага канцлагера адсвяткавала свой 90-гадовы юбілей
21 красавіка ветэран працы, вязень фашысцкага канцлагера Аляксандра Максімаўна Юзэфовіч адсвяткавала свой 90-гадовы юбілей. Павіншаваць яе ў гэты дзень у Страчу накіраваўся намеснік старшыні раённага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Мар’ян Іосіфавіч Краснік. Разам з прывітальным адрасам савета ветэранаў юбілярцы ўручылі падарунак.
За 90 гадоў свайго жыцця Аляксандры Максімаўне многае давялося... Читать далее
Iван Андрыянавiч Цiшкоў: “У кожнага пакалення – свае выпрабаванні”
Ты кажаш, я не ведаю вайны,
Што мне тады было гадоў замала.
Чаму ж яна мае забрала сны?
На ўсё жыццё наперад сны забрала.
Ніл Гілевіч
–Паглядаць на свет з вышынь свайго ўзросту і лягчэй, і складаней. Лягчэй – таму што заўсёды можна сказаць сабе: не, у гэтай сітуацыі я ўжо нічым не змагу дапамагчы... Читать далее