Хутка я развітаюся з выпускнікамі майго любімага класа. Расставацца, канешне, сумна, але нічога не зробіш.
Рака жыцця панясе іх далей, да іншых берагоў. Саша Алексеявец, Маша Бушчык, Артур Гіновіч, Віка Клешч, Лёша Масевіч, Кірыл Масевіч, Дзіяна Мілейша, Лена Рэміс, Ірына Сцефановіч, Ірына Таргун, Аня Тварагаль, Насця Худалеева, Вераніка Юшкявічуце – гарэзлівыя і... Читать далее
Настаўніца Вольга Чубрык: "Мой самы лепшы клас"
Бібліятэкары Мядзельшчыны і Астравеччыны абмяняліся вопытам
Абмен вопытам паміж калегамі з бібліятэчных устаноў Мядзельшчыны і Астравеччыны адбыўся падчас сумеснага семінара ў Дзень славянскага пісьменства на базе бібліятэк Астравецкага раёна.
Наведаўшы нашы чытальні, госці былі прыемна ўражаны іх афармленнем, зацікавіла іх і дзейнасць бібліятэк, іх паслугі насельніцтву, падпіска. Кожная бібліятэка абараняла свой прыярытэтны накірунак дзейнасці. Загадчыца Рымдзюнскай... Читать далее
Падведзены вынікі конкурсу "Яе Вялікасць Жанчына". Віншуем пераможцаў!
Закончылася вясна – а з ёй і фотаконкурс “Яе Вялікасць Жанчына”, які рэдакцыя праводзіла на сайце “Астравецкай праўды” ostrovets.by.
У конкурсе прынялі ўдзел дзесяць аўтараў, якія даслалі 14 работ. На працягу красавіка і мая на сайце ішло галасаванне наведвальнікаў за лепшыя работы. Па выніках яго лепшай была прызнана работа Анжалікі Мацко... Читать далее
Пілігрымка па святых мясцінах
Вучні і настаўнікі нядзельнай школы пры праваслаўным храме святых апосталаў Пятра і Паўла здзейснілі паломніцкую паездку ў Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр (Слонімскі раён) і Сынковіцкую царкву-крэпасць на Зэльвеншчыне.
Вучні і настаўнікі нядзельнай школы пры праваслаўным храме святых апосталаў Пятра і Паўла здзейснілі паломніцкую паездку ў Жыровіцкі Свята-Успенскі манастыр (Слонімскі раён) і Сынковіцкую... Читать далее
Творчая справаздача Астравецкай школы мастацтваў
“Вясеннія сустрэчы”, якія штогод арганізоўвае Астравецкая школа мастацтваў, сталі ўжо традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Вось і на гэты раз паглядзець на таленавітых дзяцей і не менш таленавітых педагогаў у кінаканцэртную залу “Астравец” прыйшло шмат людзей, іх на дзве гадзіны аб’яднала мастацтва.
Сёлета “Вясеннія сустрэчы” аднеслі амаль на месяц – адміністрацыя... Читать далее
Статус гімназіі пацвердзілі
1 верасня 2004 года на базе СШ №2 г.п. Астравец была ўтворана гімназія №1.
Педагогам і вучням гімназіі ёсць чым пахваліцца – за апошнія гады яна, дзякуючы падтрымцы райвыканкама, набыла новае аблічча, а яе вучні і настаўнікі заявілі пра сябе не толькі ў раёне і вобласці, але і ў рэспубліцы, і... Читать далее
На высокай ноце прайшоў Дзень польскай культуры ў Астраўцы
Дзень польскай культуры, які прайшоў у раёне напрыканцы мая, выліўся ў цудоўнае свята як для яго гаспадароў, так і для шматлікіх гасцей.
Імпрэза распачалася на мяжы Ашмянскага і Астравецкага раёнаў – тут самадзейных артыстаў з Гродна, Шчучына, Ліды, Навагрудка сустракала з традыцыйным хлебам-соллю прадстаўнічая дэлегацыя астраўчан на чале з загадчыкам аддзела... Читать далее
За 8 дзён 93 парушальнікаў выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю
Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці з 26 красавіка па 4 мая 2011 года правёў маніторынг стану працоўнай дысцыпліны ў шэрагу арганізацый і ўстаноў вобласці і выявіў масавыя парушэнні патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны”.
Парушэнні дысцыпліны і працоўнага распарадку ўстаноўлены ў 57 прадпрыемствах і... Читать далее
Развітальны акорд прагучаў у Варнянскай школе мастацтваў
Святочная ўрачыстасць прайшла ў Варнянскай школе мастацтваў. Яна была развітальным акордам для выпускнікоў, мінорную танальнасць якога не маглі выправіць нават шматлікія віншаванні, што прагучалі ў адрас юных музыкаў. А для астатніх выхаванцаў, каму пашчасціць пераступіць парог школы ў наступным навучальным годзе, свята гучала на радаснай ноце. Хваляваліся рабяты хіба што,... Читать далее
Танцуй, пакуль малады!
20 мая ў танцавальнай зале “Галактыка” прайшла традыцыйная піянерская дыскатэка для членаў грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і БРПА, прысвечаная Дню піянерскага сяброўства.
Ужо некалькі гадоў запар арганізатарам гэтага маладзёжнага мерапрыемства выступае цэнтр пазашкольнай работы.
Больш за сто хлопчыкаў і дзяўчынак з’ехаліся ў Астравец з розных школ раёна, каб добра правесці час і пасябраваць.
Танцавальна-гульнёвая... Читать далее