Происшествия и безопасность

14:54 / 11.11.2011

Украсці... у святога айца

Божы запавет “Не ўкрадзі!” людзі парушаюць штодзённа, і гэта, здаецца, ужо нікога не здзіўляе. Аднак часам здараюцца крадзяжы, якія прыцягваюць да сябе ўсеагульную ўвагу. Адзін з такіх адбыўся ў нашым раёне. Яго ахвярай стаў святар, а злодзеем – чалавек, якога ён прытуліў у сваім доме.

РУКА ДАПАМОГІ
Прыкладна год назад у адной... Читать далее

14:21 / 25.10.2011

Нарыбачылі... на 12 мільёнаў

3 жніўня 2011 года Астравецкім райаддзелам унутраных спраў была ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у адносінах да трох жыхароў Астравецкага раёна, якія на возеры Ізабелішкі дабылі 17 кілаграмаў рыбы з выкарыстаннем дзесяці сетак.
Навакольнаму асяроддзю гэтыя браканьеры нанеслі ўрон у памеры... Читать далее

14:10 / 19.10.2011

Па аператыўных зводках міліцыі: студэнтка ўкрала джынсы, вадзіцель не далічыўся грошай, брага і каноплі знішчаны

А ДЗЕЦІ ГАЛОДНЫЯ…
Чарговыя неплацельшчыкі, якія шкадуюць сваім дзецям даць грошай на ежу і адзенне, з’явіліся ў раёне.
10 кастрычніка ў Астравецкім аддзеле ўнутраных спраў узбуджаны крымінальныя справы за ўхіленне ад выплат сродкаў на ўтрыманне дзяцей супраць жанчын 1969 і 1988 года нараджэння з вёсак Падольцы і Падваранцы і аднаго мужчыны 1972... Читать далее

08:13 / 06.10.2011

Па аператыўных зводках міліцыі: куды знікла лодка, заправіліся... ды не там, хто сцягнуў банкаўскую картку

ПАД’ЕЛА ЗА ЧУЖУЮ КАРТКУ
22 верасня супраць жыхаркі райцэнтра 1980 года нараджэння была ўзбуджана крымінальная справа.
Гэта жанчына 20 верасня вырашыла “пагуляць” за кошт супрацоўніцы фермерскай гаспадаркі “Астравецкая”, а менавіта выкарыстала ў сваіх мэтах згубленую той картку, зняла чужыя грошы ў банкамаце і купіла на гэтыя грошы прадукты ў магазіне.

А ДВА КОЛЫ... Читать далее

09:30 / 28.09.2011

Граніца "дабро" не дала

Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі заўсёды цанілі яе госці. Яна суседнічае як з дзяржавамі Еўрасаюза, так і з Расійскай Федэрацыяй. На жаль, перспектывы гэтага геаграфічнага становішча даўно ацанілі і злачынцы, якія нашу краіну разглядаюць як зону для транзітнага перамяшчэння наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.
Нядаўна Бераставіцкі суд Гродзенскай вобласці вынес суровы прысуд... Читать далее

07:22 / 21.09.2011

Са склада Астравецкага райспажыўтаварыства выкрадзена адзенне на суму 5 мільярдаў рублёў

КРАДЗЕЖ ГОДА?
Менавіта так можна назваць зладзейскі “налёт” – па-іншаму назваць гэтую падзею складана – у ноч на нядзелю на склад Астравецкага райспажыўтаварыства.
Каля 23 гадзін 17 верасня трое невядомых залезлі на тэрыторыю складоў Астравецкага райспажыўтаварыства, дзе яны звязалі вартаўніка гэтай арганізацыі. Пасля гэтага злодзеі перапілілі дужкі двух навясных замкоў і спакойна... Читать далее

07:25 / 19.09.2011

Чым закончылася рыбалка для двух жыхароў Астравецкага раёна?

Гэтая гісторыя адбылася летась нічым не адметным познім восеньскім вечарам, калі двое жыхароў вёскі Быстрыца Астравецкага раёна вырашылі парыбачыць на Віліі, якая працякае побач.
І сталі б яны аднымі са шматлікіх рыбаловаў, што бавяць вольны час на беразе з вудай і мараць аб добрай паклёўцы, калі б не цяга да хуткай... Читать далее

13:30 / 16.09.2011

Яшчэ адна партыя цыгарэт, якую правозілі незаконным шляхам, была выяўлена 14 верасня

У гэты дзень на пункце пропуску “Гудагай-1” пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікам Ашмянскай мытні пры аглядзе цягніка №147 “Масква – Калінінград”, які ехаў з Рэспублікі Беларусь у Літоўскую Рэспубліку, знайшлі 6,5 кілаграмаў цыгарэт россыпам. “Нічыйны” тавар з акцызнай маркай Расійскай Федэрацыі знаходзіўся ў купэ №9 вагона №8 у спецыяльна абсталяваным... Читать далее

15:51 / 09.09.2011

Дзесяць гадоў лідскія прадпрымальнікі “спансіравалі” сталічнага махляра

З 30-гадовым Андрэем Багдановічам лёс звёў аднаго з лідскіх перавозчыкаў на аўтастаянцы па вуліцы Бабруйская ў Мінску яшчэ ў студзені 2000 года. Мінчанін тады намякнуў: не хочаш мець праблем з супрацоўнікамі транспартнай інспекцыі па Мінску і Мінскай вобласці – плаці. І лідчанін плаціў – з упамянутага 2000 года па лістапад... Читать далее

09:03 / 07.09.2011

Міліцыя паведамляе: справа аб цыгарэтах закрыта, а таксама аб тым, чым займаюцца вартаўнікі

1

Справа закрыта
У папярэднім выпуску “Аператыўных зводак міліцыі” ў №64 за 24 жніўня 2011 года прайшла заметка “Запас цыгарэт”, якая выклікала абурэнне ў гаспадароў цыгарэт і ў грамадзяніна, у гаражы якога яны захоўваліся. І хоць прозвішчы ў заметцы не ўказваліся, “сарафаннае радыё” хутка іх “вылічыла”. У выніку жыхар вёскі Малі прыйшоў... Читать далее