Традиционный автопробег по местам памяти воинов, погибших в Великой Отечественной войне, прошёл в Островецком районе

Традыцыйны аўтапрабег да месцаў памяці воінаў, загінуўшых у часы Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гадоў, адбыўся 8 мая ў Астравецкім раёне. Нягледзячы на дажджлівае надвор’е і халоднывецер, удзельнікаў аўтапрабегу – ветэранаў вайны і працы, ваенных, моладзь – сустракалі жыхары кожнай вёскі, дзе знаходзяцца помнікі загінуўшым землякам.

Гады ляцяць, але памяць аб вайне жыве ў сэрцах людзей. Таму кожны год напярэдадні Дня Перамогі людзі ўскладваюць да помнікаў жывыя кветкі і вянкі, дзеляцца ўражаннямі і ўспамінамі. Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць загінуўшых, у іх гонар гучаў ружэйны салют і іграў духавы аркестр.
Як сказала сакратар ветэранскай арганізацыі раёна М.І. Дземяшкевіч, гэты аўтапрабег патрэбен нам самім – каб помніць аб жудаснай трагедыі ваенных гадоў і не даць забыць аб гэтым нашчадкам.



----------------------------------------
Іван ПЕТРЫК, фота аўтара.