Духмянае свята: у Мальскім дзіцячым садзе ўшанавалі хлеб

Няма на свеце смаку больш знаёмага і роднага з дзяцінства, чым пах свежага хлеба. У Мальскім дзіцячым садзе адбылося смачнае «Свята хлеба», якое пакінула незабыўныя ўражанні ў выхаванцаў.

Каб выхаваць у дзяцей павагу да працы хлебаробаў і пекараў і расказаць, які доўгі і складаны шлях праходзіць маленькае зярнятка, перш чым стаць часткай духмянай булкай, педагогі падрыхтавалі захапляльную праграму.

Музей «Спадчына», які дзейнічае ва ўстанове, на некалькі гадзін пераўтварыўся ў сапраўдны кірмаш. Дзеці спявалі беларускія песні, вадзілі карагоды, адгадвалі загадкі і танцавалі.

Свята атрымалася цёплым, душэўным і пазнавальным.


Вікторыя КІСЕЛЬ,

загадчык установы.