Дети Мальского детского сада-начальной школы подготовили экспозиции к 70-летию освобождения Беларуси
2014 год для Беларусі і яе жыхароў – юбілейная дата з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 70 гадоў назад яны пабудавалі для нас шчаслівую будучыню, светлую і мірную.Напярэданні святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі педагогі і дзеці Мальскага дзіцячага сада-пачатковай школы актыўна ўключыліся ў падрыхтоўку да гэтага мерапрыемства.
Кіраўнік музейнага пакоя “Спадчына” Алена Уладзіміраўна Шымковіч сумесна з вучнямі падрыхтавала экспазіцыю, якая размешчана ў фае школы. Створаныя рукамі дзяцей макеты Кургана Славы і званоў Хатыні, баявая тэхніка і салдаты – усё гэта нагадвае аб тым часе. Бацькі, якія прыводзяць сваіх дзяцей у школу і садок, спыняюцца каля экспазіцыі і аглядваюць яе. І кожны думае пра сваё: пра людзей, якія загінулі за Радзіму, пра дзяцей, што засталіся без бацькоў… Дзеці таксама разглядваюць экспазіцыю, задаюць пытанні – і вочкі іх свецяцца цікаўнасцю.
Выхавальнік сярэдняй групы дзіцячага сада, педагог, за плячыма якога шмат гадоў працы, Зофія Антонаўна Маркун стварыла з падручнага матэрыялу кампазіцыю “ Са святам Перамогі”, гледзячы на якую адчуваеш усім сэрцам радасць і ўзнёсласць гэтай падзеі. Старэйшыя дзеці расказваюць малодшым пра падзеі вайны, пра яе герояў і Перамогу, – і мы, дарослыя, разумеем, што яны не здрадзяць сваёй Радзіме, а стануць сапраўднымі патрыётамі і грамадзянамі Беларусі.
На тэрыторыі школы педагогі і дзеці стварылі яшчэ адзін вугалок Памяці: партызанская зямлянка, сплеценая з лазы агароджа з кветкамі і збаночкамі, лічба 70 – нагадваюць пра тыя гады не толькі дзецям, бацькам і педагогам установы, але і ўсім жыхарам аграгарадка.Са слязамі на вачах бабулі і дзядулі падыходзілі да нас, калі мы стваралі гэты вугалок, выказвалі словы падзякі за тое, што мы памятаем пра гэты дзень і святкуем разам з імі.
--------------------------------------------
Жанна Лаўрэцкая, дырэктар ДУА “НПК Мальскі дзіцячы сад-пачатковая школа”.
