Тады, амаль 70 гадоў назад, на барацьбу з агрэсарам падняўся ўвесь беларускі народ. Лясныя мсціўцы не давалі акупантам спакою ні днём, ні ноччу. Дастаткова сказаць, што ўжо ў жніўні 1942 года партызанская група Фёдара Маркава і Сяргея Пронькі ліквідавала паліцэйскі ўчастак і ахоўваемы ім сепаратарны пункт у вёсцы Клюшчаны... Читать далее
Общество
Да юбілею Казіміра Сваяка: новыя знаходкі Івана Драўніцкага
З дакументамі ў руках я вырашыў падзяліцца з чытачамі “Астравецкай праўды” часткай жыццёвага шляху знакамітага земляка.
Дакумент “Метрычная выпіска аб нараджэнні і хрышчэнні Канстанціна Стэповіча” за подпісам ксяндза Бародзіча сведчыць, што немаўля хрысціў 10 лютага 1890 года па старому стылю ксёндз пробашч Іаан Галіч, а кумамі былі мешчанін Іван Жванскі і... Читать далее
Франтавік, старшыня, ветэран
Нядаўна ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Андрэй Андрэевіч Галагаеў адзначыў сваё 90-годдзе.
Лёс закінуў яго на Астравеччыну ў 1960 годзе – з той пары жыццё гэтага чалавека прысвечана нашаму раёну, які стаў яму другой радзімай.
– Родам я з вёскі Шнараўка Шклоўскага раёна з сялянскай сям’і. У сем гадоў застаўся без... Читать далее
Таленты — на сувязі!
З дыпломам другой ступені вярнуўся з абласнога агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці, прысвечанага 65-годдзю Вялікай Перамогі, калектыў раённага вузла электрасувязі.
Конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях: чытальнікі, вакальна-харэаграфічнае выкананне, фальклорныя калектывы, танцавальна-харэаграфічная кампазіцыя, ігра на музычных інструментах. І астравецкія супрацоўнікі вузла электрасувязі прадэманстравалі, што ўмеюць не толькі добра працаваць, але і маюць іншыя шматлікія... Читать далее
Са школы да пенсіі – выдатнік
Сёння сваімі ўспамінамі з чытачамі «Астравецкай праўды» дзеліцца Эдуард Міхайлавіч Пяткевіч – былы дырэктар Гервяцкай школы, заслужаны настаўнік Беларусі
У студзені бягучага года Эдуард Міхайлавіч адзначаў сваё 85-годдзе. Большую частку з іх, амаль 61 год, пражыў на Астравеччыне. За гэты час змяніўся ён сам, многіх, хто жыў і працаваў побач з... Читать далее
"Дарога да мары" сясцёр Стурліс
Значная падзея ў культурным жыцці раёна адбылася на мінулым тыдні. У Астравецкай дзіцячай школе мастацтваў адкрылася юбілейная выстава дзвюх мастачак, дзвюх сясцёр – Тарэсы Варановіч і Ірэны Герасім.
Яны падобныя, як могуць быць падобныя толькі двайняты: з аднолькавымі рысамі твару, паставамі, рухамі і нават усмешкамі. І галоўнае – з аднолькавым на... Читать далее
Ён. Яна. Сям'я
Яны нарадзіліся ў адзін год і адзін месяц у розных вёсках Астравеччыны. І так сталася, што хрысцілі іх хоць і ў розных касцёлах, але таксама ў адзін дзень – адразу пасля Вялікадня. А калі прыйшлі ў касцёл запісвацца на запаведзі да вяселля, ксёндз, адзначыўшы гэтыя супадзенні, сказаў: “Павінны быць шчаслівымі!”.
Так... Читать далее
Карані беларускія і... шведскія
Распараджэннем Астравецкага райвыканкама ў сувязі са 120-й гадавінай з дня нараджэння каталіцкага святара і вядомага беларускага паэта Канстанціна Стэповіча, які пісаў пад псеўданімам Казімір Сваяк, сёлетні год у раёне аб’яўлены Годам яго памяці. Складзены вялікі план мерапрыемстваў, які ўжо пачаў выконвацца. Шырока ў раёне адзначалася 19 лютага – менавіта ў... Читать далее
13 красавіка вернікі адзначаюць асаблівае свята – Радаўніцу
У гэты дзень, дзевяты пасля Пасхі, ёсць традыцыя наведваць магілы блізкіх і праводзіць службы за спачын душ памерлых. Гэта першае ўсецаркоўнае памінанне памёршых пасля Светлага Хрыстова Уваскрэсення. Па сведчанню свяціцеля Іаана Залатавуста, Радаўніца адзначалася на хрысціянскіх могілках яшчэ ў старажытнасці. Але захавалася гэтая традыцыя толькі ў рускіх, у праваслаўных хрысціян... Читать далее
Сваяк і “Сваякі”
З”яўленне ў “Астравецкай праўдзе” спіса ўдзельнікаў “Хаўрусу Сваякоў” нікога не пакінула раўнадушнымі, прынамсі, у Спондаўскім сельсавеце. У кожнай хаце, дзе я пабывала апошнім часам, на стале ляжала газета,складзеная так, каб быў бачны спіс сяброў хаўрусу, алоўкам або ручкай зроблены паметкі супраць таго ці іншага прозвішча… Адных узрадавала прыдачыненне да той... Читать далее
