Общество

09:00 / 23.02.2012

Служаць два браты Аляксандр і Арцём Бугаі

На дзяржаўныя святы – Дзень Перамогі і Дзень Незалежнасці – яны стаяць у каравуле каля помніка савецкіх воінаў і партызанаў у Астраўцы. Немагчыма не звярнуць на іх увагу. Ваенная выпраўка, сур’ёзны погляд, вытрымка, стойкасць, самадысцыпліна.
Знаёмцеся – гэта ваеннаслужачыя аддзела пагранічнай службы “Гудагай” Саша і Арцём Бугаі.


Усё пачынаецца з сям’і
Больш за... Читать далее

13:25 / 22.02.2012

Тыдзень postfactum: “Еўрабачанне” па-беларуску

На мінулым тыдні, у Дзень Святога Валянціна, адбыўся фінал тэлевізійнага музычнага праекта “Еўрафэст”, на якім быў вызначаны ўдзельнік конкурсу песні “Еўрабачанне” ад Беларусі.
На гэты раз прадстаўляць нашу краіну будзе маладая спявачка Алёна Ланская.
Праўда, музычным святам названы праект не завяршыўся і азнаменаваўся гучным скандалам.
Прычынай да яго стала нязгода шэрага ўдзельнікаў “Еўрафэста”... Читать далее

11:21 / 22.02.2012

Астраўчане, гайда на Масленіцу!

4

Праграма свята:
12.00, стадыён – пачатак свята: тэатралізаванае прадстаўленне, гандлёвыя рады, бліны з пірагамі, гульні, забавы, конкурсы, латарэі, спаборніцтвы па міні-футболе, дарцу, перацягванні каната, лыжных гонках (будзе арганізаваны пракат канькоў і лыжаў).

13.00, цэнтральная бібліятэка: творчая сустрэча са знаўцам традыцыйнай беларускай культуры Янкам Круком.

16.30, 19.00, ККЗ «Астравец»: паказ фільма «Высоцкий. Спасибо, что... Читать далее

08:03 / 22.02.2012

Сёння ў католікаў Папяльцовая серада

Менавіта яна з’яўляецца пачаткам, першым днём Вялікага Посту, які мы будзем перажываць на працягу сарака дзён.
Лічба 40 – вельмі сімвалічная для хрысціяніна: на працягу сарака дзён Езус пасціўся ў пустыні перш, чым распачаць Сваю місійную дзейнасць; сорак дзён не спыняўся лівень Сусветнага патопу; сорак гадоў яўрэі, пакінуўшы Егіпет, блукалі па... Читать далее

09:50 / 16.02.2012

Брава, варнянскія артысты!

Работнікі культуры Варнянскага СДК у рамках справаздачы перад насельніцтвам падрыхтавалі для сваіх гледачоў цудоўны канцэрт мастацкай самадзейнасці, які нядаўна праходзіў у памяшканні мясцовага клуба.
На сцэну выходзілі артысты самых розных жанраў і радавалі жыхароў Варнян сваімі непаўторнымі талентамі. Больш за ўсё апладысментаў у гэты дзень дасталася народнаму хору народнай песні “Світанак”,... Читать далее

15:07 / 15.02.2012

На вайне не плачуць (з успамінаў воіна-інтэрнацыяналіста Пятра Сяргея)

Ён не прызнаўся ні бацьку, ні маці, што патрапіў у Афганістан.
…На прызыўным пункце Ашмянскага ваенкамата ім сказалі толькі адно: “Служыць будзеце ў пагранічных войсках.” Што ж, у Савецкага Саюза мяжа даўжэзная…
Але калі прывязлі ў Туркменію, сумненні закраліся: на двары ўсё ж маршыраваў 1985-ы – шосты год ішла вайна ў... Читать далее

14:02 / 14.02.2012

Простае шчасце людское. У чым яно?

Некалі паэт паспрабаваў перадаць, з чаго, на яго думку, складаецца, простае шчасце людское… Ну, памятаеце: “Простае шчасце людское, так, як і наша з табою, пэўна, складаецца з солі, з хлеба, сабранага ў полі…” У паэта ўспрыманне шчасця было менавіта такім… А ў іншых людзей — нашых з вамі землякоў, калег,... Читать далее

12:39 / 12.02.2012

Няпросты лёс адзінокага бацькі

Сонечным жнівеньскім днём па сельскай вуліцы ішла жалобная працэсія. У апошні шлях праводзілі маладую жанчыну, маці чацвярых дзяцей.
Двум самым меншым, дзяўчынцы і хлопчыку, ледзь споўнілася тры гадкі, і яны, седзячы на бацькавых руках, няўцямна азіраліся наўкол, не разумеючы, чаму побач столькі незнаёмых людзей, чаму галосяць жанчыны і плачуць нават суровыя... Читать далее

17:54 / 03.02.2012

Алёніны "Анёлы"

2

Пераможцай конкурсу малога апавядання, які штогод праводзіць газета “Звязда” і Саюз беларускіх пісьменнікаў, стала наш актыўны пазаштатны аўтар, член літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”, якое дзейнічае пры “Астравецкай праўдзе”,  Алёна Гануліч. Першай прэміяй было адзначана яе апавяданне, складзенае з кароткіх навел, якому аўтар дала назву “Анёлы”.
Алёна піша вельмі шчырыя і... Читать далее

15:27 / 27.01.2012

"Польскія" гастролі

Гастрольны адлік новага 2012 года адкрыў хор “Польскае рэха Астраўца”.
А першыя іх гастролі аказаліся незапланаванымі. Калі падчас пілігрымкі па касцёлах Смаргонскага  дэканата пробашч Смаргонскага касцёла святога Міхала Арханёла ксёндз Здзіслаў Вэдэр пачуў, як “Польскае рэха Астраўца” спявае калядныя песні, ён тут жа, каля шопкі, і запрасіў калектыў у госці з... Читать далее