Общество

09:00 / 08.04.2012

Віншуем з радасным святам Уваскрэсення Хрыста!

Паважаныя вернікі і свяшчэннаслужыцелі!
Прыміце сардэчныя віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстова!
Глыбокі духоўны сэнс Пасхі застаецца важным і актуальным у наш час. Вялікае хрысціянскае свята аб’ядноўвае людзей, збліжае народы і пакаленні ўсеабдымнымі пачуццямі любові і надзеі.
Уваскрэсенне Хрыстова – свята веры, якое азначае перамогу дабрыні над злом і з’яўляецца крыніцай высокіх духоўных каштоўнасцей,... Читать далее

14:57 / 07.04.2012

Дзень нараджэння ваенкаматаў

Пасля рэвалюцыі 1917 года было прынята рашэнне аб стварэнні арміі, заснаванай на агульным воінскім абавязку. У сувязі з гэтым былі праведзены спецыяльныя мерапрыемствы, якія ўстанаўлівалі сістэму стварэння новай арміі. Адным з такіх дакументаў быў і дэкрэт, падпісаны 8 красавіка 1918 года, які заснаваў валасныя, павятовыя, губернскія і акружныя камісарыяты па... Читать далее

15:12 / 05.04.2012

Мастак з душой казачніка Яўген Трусевіч з Астраўца

Што ёсць талент? Пуцяводная зорка, услед за якой ты крочыш сам і вядзеш іншых, менш таленавітых? Магічны крышталь, скрозь які ў нязменнай палітры вясёлкі можна разгледзець восьмы і нават дзявяты колер? Сродак заробку матэрыяльных даброт? Бясконцы пошук? Сумненні? Усплеск эйфарыі ад створанага? Унутранае незадавальненне сабой, вынікамі сваёй працы, ад якога... Читать далее

09:20 / 01.04.2012

У католікаў сёння Пальмовая нядзеля

У Пальмовую нядзелю касцёл пачынае перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры – пасхальную таямніцу смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Іерусалім адбываецца працэсія або ўрачысты ўваход перад святой Імшою, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў.
…Іерусалім чакаў перамен. Рымская акупацыя, пад якой амаль... Читать далее

11:49 / 30.03.2012

Канцэрт класічнай музыкі ў Гервяцкім касцёле

Пісаць пра канцэрт – нібы пераказваць меню банкета – як ні старайся, не перадасі словамі ні гармонію гукаў, ні смак страў. Можа, калі б у мяне была музычная адукацыя, і я магла б аперыраваць усялякімі там “крэшчэнда”, “аплікатура” і “дыятоніка”…
Музычнай адукацыі няма, і я не ў стане граматна раздзяліць гукі... Читать далее

09:25 / 30.03.2012

Дзень паэзіі ў Гудагаі

На дзень паэзіі, які ва ўсім свеце адзначаўся 21 сакавіка, вучні і педагогі Гудагайскай школы запрасілі журналіста “Астравецкай праўды”, маладога і таленавітага паэта Антона Мальшэўскага.
Імя Антона Мальшэўскага вядома школьнікам – аб гэтым сведчыла тое, што дзеці ведаюць не толькі прозвішча Антона, але і яго журналісцкі псеўданім Антон Чык. Значыць, школьнікі... Читать далее

11:06 / 29.03.2012

У Астравецкім храме Святых апосталаў Пятра і Паўла загучыць благавест

Паважаныя астраўчане і жыхары раёна! Святар і прыхаджане храма святых апосталаў Пятра і Паўла просяць вашай малітоўнай дапамогі і, па магчымасці, матэрыяльнай падтрымкі высакароднай справы – набыцця і ўстаноўкі званоў і рэканструкцыі званіцы. За кожнага ахвяравальніка мы будзем шчыра маліцца, прасіць у Госпада благадаці і абароны яму, яго родным і... Читать далее

11:37 / 26.03.2012

Сёння вернікі каталіцкай канфесіі адзначаюць урачыстасць Звеставання Пана

За дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння Касцёл адзначае свята Звеставанне Пана. Гэта дзень, у які Арханёл Габрыэль абвясціў Дзеве Марыі аб тым, што Яна стане Маці Бога, бо пад Яе сэрцам з’явіўся Хрыстус.
Урачыстасць Звеставання Пана падкрэслівае тое, што вызнае Касцёл: «Ён (Хрыстус) дзеля нас, людзей, і дзеля нашага збаўлення сышоў... Читать далее

07:50 / 26.03.2012

Валянціна Пляско з Астраўца атрымала ганаровае званне "Жанчына года"

У Гродне былі падведзены вынікі абласнога конкурсу “Жанчына года-2011”, арганізатарам якога ўжо шмат гадоў з’яўляецца абласная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”, якую ўзначальвае М.М. Бірукова. Сярод узнагароджаных жанчын, якія атрымалі ганаровае званне “Жанчына года-2011”, была і прыёмная маці аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама Валянціна Генрыхаўна Пляско. Яна атрымала ўзнагароду ў намінацыі... Читать далее

15:01 / 23.03.2012

З добрым настроем вярнуўся з фестывалю ў Іўе народны хор ветэранаў працы Астравеччыны

Народны хор ветэранаў працы “Вясёлка” раённага Дома культуры паспяхова выступіў на ХVІІІ абласным фестывалі “Не старэюць душой ветэраны”, які па традыцыі праходзіў у горадзе Іўе.
Удзел у ім прымалі трынаццаць творчых калектываў. Былі сярод іх і праслаўленыя, і дэбютанты. Астраўчанам выпала выйсці на сцэну перадапошнімі, а завяршальны акорд быў за лідчанамі.
Наша... Читать далее