Асабістыя ўражанні члена каманды “Ostrovets Times” ад гульні “Горад-2012”
Калі ў мінулую нядзелю вы бачылі некалькі груп маладых людзей, якія шалёна насіліся па ўсім Астраўцы туды-сюды, калі вы пачулі ад іх недарэчнае і незразумелае, бы нейкае заклінанне: “Яўка правалена. Збірай чамаданы”, і на свае вочы бачылі, як яны нешта змалёўвалі з... Читать далее
Общество
Праект “Горад-2012” стартаваў у Астраўцы
Вераніка Дашына: на сцэне і ў жыцці
Упершыню я ўбачыла яе на сцэне гады тры назад. Спачатку юная спявачка з Кямелішак зацікавіла незвычайным і рэдкім прозвішчам. Калі яна заспявала, стала зразумела, што прозвішча – не самае цікавае ў дзяўчынкі. Асабіста мне – чалавеку, які разбіраецца ў музыцы на ўзроўні аматара, было незразумела – адкуль у гэтай маленькай,... Читать далее
“Імгненны натоўп”, ці асаблівасці флэшмобу
Люднае грамадскае месца – вакзал, гандлёвы цэнтр ці проста вуліца горада. Бясконцы, мітуслівы і заклапочаны кожны сваёй праблемай натоўп людзей. Здаецца, нішто і ніхто не здольны вывесці іх з гэтага трансу ўсеагульнай спешкі і занятасці. Аднак адбываецца неверагоднае: літаральна некалькі імгненняў – і ўсё непазнавальна змяняецца. І жывы паток занятых... Читать далее
Пасхальны спектакль падарылі прыхаджанам вучні Нядзельнай школы
У дзень светлай Пасхі Хрыстовай па традыцыі вучні Нядзельнай школы пры храме святых апосталаў Пятра і Паўла парадавалі прыхаджан сваёй мастацкай творчасцю – пасля вячэрняга богаслужэння паказалі дзве пастаноўкі: “Сляпая прынцэса” і “Мех яблыкаў”.
Першую падрыхтавалі вучні старэйшай групы, другую – сярэдняй і малодшай. П’есы расказваюць аб вечных хрысціянскіх каштоўнасцях –... Читать далее
Радасная праводная ў Астравецкім касцёле Узнясення Святога Крыжа
Наступную пасля Пасхі нядзелю традыцыйна называюць праводнай. Раней гаспадыні перад Вялікаднем стараліся напячы столькі пірагоў, каб хапіла да праводнай. Некаторыя напярэдадні гэтага дня яшчэ раз фарбавалі яйкі. А яшчэ на праводную прынята спяваць і весяліцца. Радавацца. Менавіта так прайшоў гэты дзень у Астравецкім касцёле Узнясення Святога Крыжа.
Пасля першай ранішняй... Читать далее
Пабудуем царкву разам!
Два гады назад, у 2010 годзе, у мястэчку Варняны ўтварылася праваслаўная абшчына «Прыход храма Свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага Цудатворцы”.
Да гэтай пары царквы ў вёсцы не было, і праваслаўным вернікам (а сярод іх шмат сталых і нямоглых людзей) даводзілася ездзіць у царкву ў Астравец, адчуваючы вялікія нязручнасці.
Дзякуючы дапамозе Астравецкага райвыканкама... Читать далее
Галоўны ўрач Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Валянцін Тачоны ўключаны ў міжнародную энцыклапедыю
У другі выпуск вялікай міжнароднай энцыклапедыі “Лепшыя людзі”, якая з’яўляецца сумесным праектам былых саюзных рэспублік, а цяпер незалежных дзяржаў Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана, уключаны артыкул пра галоўнага ўрача Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы Валянціна Ігнатавіча Тачонага.
Першы выпуск гэтай энцыклапедыі, якая расказвае пра лепшых людзей чатырох дзяржаў, выйшаў у свет у... Читать далее
З Вялікаднем, праваслаўныя хрысціяне!
Паважаныя праваслаўныя вернікі і свяшчэннаслужыцелі!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні са светлым святам – Уваскрэсеннем Хрыстовым!
Шмат гадоў праваслаўная царква садзейнічае ўсталяванню міра на зямлі, духоўнаму развіццю і ўдасканаленню грамадства, служыць справе прымірэння і супрацоўніцтва ўсіх людзей.
Пасха Хрыстова – гэта вечнае свята абнаўлення, невычарпальная крыніца высокіх маральных каштоўнасцей хрысціянства. Пасхальныя ўрачыстасці... Читать далее
Генавэфа Андрэеўна Бурштыновіч: пра час, пра сябе, пра касцёл і веру
Генавэфа Андрэеўна Бурштыновіч нарадзілася 14 красавіка 1924 года ў Дайлідках у сям’і Андрэя Бурштыновіча і Юзэфы з Ігнатовічаў. Яе бацькі былі малазямельнымі – мелі 2,5 гектара сваёй зямлі і яшчэ 2 гектары бралі ў апрацоўку ў сваяка. Андрэй і Юзэфа выгадавалі траіх дзяцей. Генавэфа была старэйшай з іх – за... Читать далее
Не прапусціце! “Горад-2012” стартуе ў Астраўцы!
У дзяцінстве вы любілі гуляць у Шэрлака Холмса, шукалі скарбы на таямнічым востраве і ўяўлялі сябе вопытным следапытам? Зараз вам не хочацца сядзець дома, а душа патрабуе прыгод – цікавых, захапляючых і актыўных адначасова? Пры гэтым любіце хуткасць, інтэнсіўнасць, разнастайнасць і інтрыгу? І яшчэ ў вас жыве камандны дух і... Читать далее