“Жывыя крыніцы” дзейнічаюць у Беларусі

Нацыянальная бібліятэка запрашае наведаць выставачны праект “Жывыя крыніцы”, створаны сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці, і прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Прэзентацыі, экскурсіі, майстар-класы па вырабу сувеніраў у розных мастацкіх тэхніках, экспазіцыі, на якіх прадстаўлена больш 300 экспанатаў 20 відаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – усё гэта і не толькі можна ўбачыць падчас наведвання выставы.

“Жывыя крыніцы” будуць працаваць да 24 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Текст: Главный администратор