Вакальны ансамбль «Варняначка» трапіў у лік лепшых на «Лідскім Хор-Фэсце»

Цудоўнай навіной падзяліліся настаўнікі Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў: дзявочы калектыў аднаго з сельскіх філіялаў яскрава прадставіў раён на адкрытым фестывалі-конкурсе «Лідскі Хор-Фэст».

Размова ідзе пра вакальны ансамбль «Варняначка» (кіраўнік Марына Кіб, канцэртмайстар Эдгар Шэміс). Юныя артысткі выканалі беларускую народную песню «Прывітальная» і кампазіцыю «Весёлый базар» – скарылі журы і атрымалі Дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Народныя харавыя спевы».

Віншуем! Так трымаць!


Текст: Светлана Фёдорова